Кампанію на карысьць таго, каб забясьпечыць Тацяне Хоме магчымасьць вучыцца ў Эканамічнай акадэміі, распачалі яшчэ летась познаньскія студэнты разам зь сябрамі Беларускага культурна-асьветніцкага цэнтру. Спачатку яны зьбіралі подпісы ў гэтай справе, а потым папрасілі дэпутата Сэйму ад Познані Філіпа Лібіцкага, каб ён ад свайго імя зьвярнуўся да кіраўніцтва акадэміі.
Гаворыць Віталь Воранаў зь Беларускага культурна-асьветніцкага цэнтру:
(Воранаў: ) "Рэктар Эканамічнай акадэміі даслаў ліст аб тым, што прымае студэнтку і там ёсьць паперы, якія трэба запоўніць, каб афіцыйна стаць студэнтам акадэміі. Рэктар дадаў таксама, што студэнтка вызваляецца ад усіх аплатаў".
Паводле спадара Воранава, ёсьць дамоўленасьць, што калі Тацяна Хома адмовіцца ад прапановы, замест яе можа быць прыняты іншы студэнт ці студэнтка зь Беларусі, што знаходзіцца ў падобнай сытуацыі.
Дэпутат Сэйму Філіп Лібіцкі кажа, што беларускіх студэнтаў, выключаных за палітычную ці грамадзкую дзейнасьць, будуць падтрымліваць і іншыя познаньскія ВНУ.
Дэпутат Сэйму сказаў Радыё Свабода:
(Лібіцкі: ) "Я лічу, што трэба дапамагаць усімі магчымымі спосабамі. Тут з аднаго боку мы дапамагаем спадарыні Хоме, якую выключылі з ВНУ паводле абсурдных абінавачаньняў. І гэта наш абавязак. А з другога боку разумеем, што гэта ў інтарэсе Польшчы – мець дэмакратычнага, заможнага суседа Беларусь. Калі ўлада памяняецца, Беларусі спатрэбяцца добра адукаваныя за мяжой маладыя людзі. Я спрабую дапамагчы маладым беларусам, якія ня могуць вучыцца ў сваёй краіне, атрымаць такую адукацыю. На сёньняшні дзень ужо сем познаньскіх ВНУ – дзяржаўных і прыватных – пагадзіліся дапамагаць".