Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Івашкевіч: мы павінны ўдзельнічаць у выбарах і "ісьці да канца"


Радыё Свабода Існуе думка, што ў цяперашніх умовах нармальныя прэзыдэнцкія выбары немагчымыя. І тое, што цяпер адбываецца, ёсьць палітычнай кампаніяй, па выніках якой Лукашэнка павінен атрымаць права кіраваць дзяржавай трэці тэрмін. Таму ў апазыцыйным асяродзьдзі пашыраецца меркаваньне, што апазыцыйныя кандыдаты на нейкім этапе павінны зьняць свае кандыдатуры і ня ўдзельнічаць у “выбарчым фарсе”.

(Карэспандэнт: ) "Як вы ставіцеся да ідэі, што зьняцьце апазыцыйных кандыдатаў дэлегітымізуе перамогу Лукашэнкі і ў міжнародным пляне, і ва ўнутраным?"

(Віктар Івашкевіч: ) “Міжнароднае рашэньне ўжо вядома. Эўропа прызнае і гэтыя выбары недэмакратычнымі, а Расея прызнае выбары дэмакратычнымі ўжо цяпер. І ніякія нашы хітрыкі ці фінты ні на што не ўплываюць. Яны ня надта ўзмоцняць адмоўную пазыцыю Захаду адносна нашых выбараў і ніяк не пахіснуць прыхільнасьці Масквы да Лукашэнкі. Але зыход з дыстанцыі пакрыўдзіць нашых выбаршчыкаў, якія хочуць прагаласаваць у піку Лукашэнку. Я думаю, гэта будзе разглядацца людзьмі як дэзэртэрства. Мы павінны ісьці да канца”.

(Карэспандэнт: ) "Ці будуць, на вашую думку, адбывацца фальсыфікацыі?"

(Івашкевіч: ) “Абсалютна зразумела, што ўлады будуць фальсыфікаваць, напішуць лічбы галасаваньня, зыходзячы з палітычнай мэтазгоднасьці. Але ж людзі будуць галасаваць рэальна, будзе ладзіцца сацыялягічны замер, будуць апытаньні перад выбарчымі ўчасткамі, арганізаваныя эўрапейскімі інстытутамі, прычым, іх будзе некалькі. І лічбы гэтых структураў будуць той праўдай, за якую мы будзем змагацца, адстойваць, абвінавачваць улады ў фальсыфікацыі.

Але экзыт-пол пакажа ня толькі фальсыфікацыі з боку Лукашэнкі. Ён пакажа рэальную электаральную падтрымку ўсіх кандыдатаў. Выбары пакажуць, што ёсьць адзін лідэр апазыцыі — Мілінкевіч. І экзыт-пол гэта пацьвердзіць. Гэта будзе крок да далейшай кансалідацыі апазыцыі на аснове народнага волевыяўленьня. Кансалідаваная апазыцыя на чале з тым лідэрам, які выявіцца падчас гэтых выбараў, будзе ісьці далей. 19 сакавіка ўсё роўна трэба ісьці змагацца, выходзіць на плошчу, патрабаваць перагаласаваньня на аснове зьвестак экзыт-полу. Але для гэтага абсалютна ня трэба здымацца і ствараць нейкую двухгаловую апазыцыю”. (Чытаць увесь тэкст перадачы "Ці варта апазыцыйным кандыдатам у прэзыдэнты адмовіцца ад удзелу ў выбарах?")
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG