Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасольства Чэхіі абвяргае дэзынфармацыю на БТ


Радыё Свабода Амбасада Чэскай Рэспублікі выступіла з заявай у сувязі з абвінавачаньнямі з боку Беларускага тэлебачаньня. "Беларускае тэлебачаньне ў праграме “Ў цэнтры ўвагі” 19 лютага распаўсюдзіла дэзынфармацыю, спрабуючы дыскрэдытаваць нашу краіну і Чэскую амбасаду ў Беларусі", — сьцьвярджаецца ў заяве.

Буклеты, пра якія ішла гаворка па Беларускім тэлебачаньні, не зьяўляюцца “нейкай дывэрсіяй”. Гэта тэкст рэзалюцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў па сытуацыі ў Беларусі, апублікаваны са згоды ААН і перакладзены на беларускую мову Міністэрствам замежных справаў Чэхіі.

Любы, хто цікавіцца свабоднай і праўдзівай інфармацыяй, можа атрымаць буклет з рэзалюцыяй у амбасадзе Чэхіі ў Менску, адзначана ў заяве.

“Выклікае шкадаваньне, што беларускі рэжым трымае дзяржаўную манаполію на перадачу інфармацыі беларускім грамадзянам. Амбасада хацела б падкрэсьліць, што праўдзівая і незалежная інфармацыя — неабходная ўмова дэмакратыі, і заклікаць Беларускае тэлебачаньне дазволіць беларусам атрымліваць аб’ектыўную інфармацыю”, — гаворыцца ў заяве Чэскай амбасады.

Амбасада Чэхіі ў Беларусі падкрэсьлівае, што праводзіць усю дыпляматычную дзейнасьць адкрыта і празрыста, у адпаведнасьці зь Венскімі пагадненьнямі аб дыпляматычных дачыненьнях.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG