Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці ведаюць выбарцы прозьвішчы кандыдатаў у прэзыдэнты?


Радыё Свабода Ці ведаеце вы імёны палітыкаў, якіх у мінулую пятніцу зарэгістравалі кандыдатамі на пасаду прэзыдэнта Беларусі? Гэтае пытаньне людзям на менскіх вуліцах задаваў наш карэспандэнт.

(Карэспандэнт: ) “Ці ведаеце вы імёны і прозьвішчы зарэгістраваных кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі?”

(Спадар: ) “Вядомыя. Казулін, Гайдукевіч, Лукашэнка, Мілінкевіч. Глядзў сюжэт аб уручэньні ім рэгістрацыйных пасьведчаньняў. Раней чытаў “Народную Волю” і там пазнаёміўся зь Мілінкевічам”.

(Студэнт: ) “Мілінкевіч, Казулін, Лукашэнка і Гайдукевіч. Нашыя сябры нам шмат распавядалі пра Мілінкевіча. Я лічу, што павінен быць выбар, каб потым можна было пабачыць кандыдата. Бо пра іх няшмат інфармацыі па тэлебачаньні і радыё”.

(Спадарыня: ) “Ведаю Лукашэнку, а таксама былога рэктара БДУ Казуліна”.

(Спадар: ) “Некаторых ведаю, але ня ўсіх. Лукашэнка, Мілінкевіч, яшчэ адзін прафэсар. Але з усіх прэтэндэнтаў найбольш сымпатычны Мілінкевіч. Прачытаў пра яго — хто ён, чым займаецца. І зьнешнасьць мае значэньне”.

(Хлопец: ) “Мілінкевіч, Казулін, Гайдукевіч, Лукашэнка. Я зьбіраюся галасаваць за Мілінкевіча, бо ён кандыдат ад дэмакратычных сілаў. Іх праграма — гэта тое, што я пэрсанальна падтрымліваю”.

(Пэнсіянэрка: ) “Ведаю Мілінкевіча, ён мне падабаецца”.

(Спадарыня: ) “Ведаю Мілінкевіча, рэктара БДУ і яшчэ двух”.

(Спадар: ) “Мілінкевіч, Лукашэнка, Гайдукевіч”.

(Спадарыня: ) “Усіх ведаю. Мілінкевіч, Казулін, Гайдукевіч і Лукашэнка. Мне сымпатычны кандыдат ад аб’яднанай апазыцыі Мілінкевіч. У яго добрая праграма, мне падабаецца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG