Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клімаў: спэцкамэндатура пад Рэчыцай лепей прыстасаваная да побыту


Радыё Свабода Палітычны вязень Андрэй Клімаў, якога перавялі адбываць “хімію” з Крупак Менскай вобласьці ў вёску Баршчоўка Рэчыцкага раёну на Гомельшчыне, паведаміў, што на новым месцы яго пасялілі ў цёплы пакой. Спэцкамэндатура пад Рэчыцай, па словах Клімава, больш дагледжаная і лепей прыстасаваная да побыту.

Сёньня Клімаў гуляў у міні-футбол на расчышчанай ад сьнегу пляцоўцы ў адной камандзе з намесьнікам кіраўніка папраўчай установы. Міні-футбол на вуліцы – адно з аздараўленчых мерапрыемстваў ва ўстанове.

Інфармацыю пра адбываньне пакараньня Клімавым на новым месцы слухайце ў бліжэйшых перадачах Радыё Свабода.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG