Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра што хацелі б спытаць у кандыдатаў на прэзыдэнта менчукі?


Радыё Свабода У кампаніі выбараў прэзыдэнта Беларусі распачаўся пэрыяд агітацыі й сустрэчаў з выбарцамі. Пра што людзі хацелі бы спытаць у кандыдатаў на прэзыдэнта? Гэтым пытаньнем у менскіх мінакоў цікавілася наша карэспандэнтка.

(Карэспандэнтка: ) “Якое пытаньне вы задалі б кандыдатам на прэзыдэнта?”

(Юнак: ) “Перш за ўсё я спытаў бы ў кандыдатаў: якая ў іх праграма? Таксама – што яны зьбіраюцца рабіць у эканоміцы й сельскай гаспадарцы? А таксама, якая будзе іх унутраная й зьнешняя палітыка?”

(Спадарыня: ) “Мяне цікавіць сыстэма адукацыі. У мяне падрастае дзіця, і мяне хвалюе праблема рэформы школы”.

(Спадар: ) “Ну, я найперш спытаў бы, калі будуць створаныя адзіныя правілы гульні на жыльлёвым рынку? А таксама зразумелыя патрабаваньні для ўсіх грамадзянаў, а ня толькі для асобных катэгорыяў людзей? Каб усё было зразумела для ўсіх”.

(Карэспандэнтка: ) “Якое пытаньне вы задалі б кандыдатам на прэзыдэнта?”

(Спадарыня: ) “Што вы можаце зрабіць добрага? Што вы можаце зьмяніць? Ці здольныя вы што зьмяніць?”

(Спадар: ) “Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку я спытаў бы, чаму на паказ усё так добра, а дрэннае хаваецца? Ну, а ў іншых – што дакладна яны могуць даць нашай радзіме, нашай краіне?”

(Юнак: ) “Калі мне падвялічаць заробак? Я вучуся тут, а жыву ў Гомелі, і трэба больш грошай, а атрымоўваю малы заробак”.

(Спадар: ) “Спытаўся бы, якая ў іх праграма. І калі пачуў бы тую праграму, то ўжо далей, пэўна, зьявіліся б і пытаньні яшчэ”.

(Спадарыня: ) “У свайго кандыдата, у Мілінкевіча, якога я падтрымліваю, я спытала б, якая ў яго праграма? Ці можа ён сказаць людзям, што кантрактнай сыстэмы ня будзе, што будзе разьвівацца эканоміка, што будзе свабода, што ніхто ня будзе прымушаць хадзіць на палітінфармацыі, падпісвацца за дзейнага прэзыдэнта? То бок, пытаньне павінна быць – што ён зробіць, каб людзі жылі заможна й шчасьліва?”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG