Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч пра цырымонію рэгістрацыі: "Гэта быў спэктакль"


Радыё Свабода "Гэта быў спэктакль, у ход якога мы ўмяшаліся", – так ахарактарызаваў працэдуру рэгістрацыі кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта Беларусі лідэр аб''яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч.

Працэдуру рэгістрацыі А.Мілінкевіч назваў "шараговым мерапрыемствам з удзелам прэзыдэнта: па строга расьпісаным сцэнары".

У часе свайго выступу ў Палацы Рэспублікі Мілінкевіч гаварыў аб парушэньнях правоў чалавека, аб тым, што зьнікаюць людзі, што ёсьць палітзьняволеныя і ў якой атмасфэры праходзяць выбары. "Лукашэнка раз у пяць гадоў павінен перажыць такія хвіліны", лічыць адзіны кандыдат. "У часе перадвыбрчай агітацыі, рэпрэсіі з боку ўладаў будуць узмацняцца", лічыць адзіны кандыдат дэмсілаў.

Заўтра А.Мілінкевіч накіроўваецца ў агітацыйную паездку ў Магілёў і Бабруйск.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG