(Казулін: ) “Шаноўнае спадарства, грамадзяне маёй радзімы, сёньня я маю гонар гаварыць і магчымасьць гаварыць ад імя беларускага народу. Я адчуваю ягоны боль і жаданьні”.
За апошнія дванаццаць гадоў суседзі Беларусі дамагліся значнага прагрэсу, заявіў спадар Казулін.
(Казулін: ) “Мы ж застылі ў мінулым, у Беларусі не было і не магло быць ворагаў, сёньня ў нас ворагі амаль усюды. Краіна Беларусь зьяўляецца ізгоем у цывілізаваным сьвеце 21 стагодзьдзя”.
Спадар Казулін заявіў, што беларускі народ стаіць на парозе гістарычнага выбару, што каляровая рэвалюцыя была ў Беларусі ў 1994 годзе, калі народ абраў прэзыдэнтам А.Лукашэнку:
(Казулін: ) “Мы павінны сказаць “дзякуй” Аляксандру Лукашэнку за тое, што ён у пэрыяд хаосу постсавецкага часу змог аднавіць стабільнасьць у разьвіцьці, утрымаць сацыяльна-эканамічную сытуацыю, узмацніць дзяржаўнасьць сувэрэннай Беларусі, не распрадаў сваю краіну. Дзякуй табе, Аляксандар, за гэта, але час кіраваць па-савецку закончыўся, краіне час перайсьці на цывілізаваны шлях разьвіцьця”.
Спадар Казулін запатрабаваў тэрмінова правесьці паседжаньне Канстытуцыйнага суду, каб высьветліць законнасьць рэфэрэндуму 2004 году і датэрміновага прызначэньня прэзыдэнцкіх выбараў:
(Казулін: ) “Я заяўляю пра тое, што гэтыя дзяржаўныя мерапрыемствы праведзеныя і праводзяцца з найгрубейшымі парушэньнямі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, і грамадзянін Лукашэнка ня мае права ўдзельнічаць у выбарах. Паводле Канстытуцыі, выбары павінны быць без Лукашэнкі”.
Акрамя таго, спадар Казулін заявіў, што нават у цяперашніх умовах паводле Выбарчага кодэксу Лукашэнка мусіць пайсьці ў адпачынак, бо закон дазваляе заставацца на працоўным месцы толькі прэзыдэнту, які ідзе на другі тэрмін, а не на трэці. Спадар Казулін папракнуў улады, што тыя адмаўляюцца да празрыстых скрыняў для галасаваньня, спасылаючыся на недахоп грошай.
(Казулін: ) “Як грошы на мэрсэдэсы для вэртыкалі — то калі ласка, і невядома адкуль грошы ўзятыя, а тут два-тры мэрсэдэсы — і празрыстыя скрыні стаяць”.
Аляксандар Казулін таксама запатрабаваў уключэньня ў выбарчыя камісіі прадстаўнікоў апазыцыйных кандыдатаў, вяртаньня незалежнай прэсы ў беларускія друкарні, “Белпошту” і “Белсаюздрук”.