Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Воршы шлях актывістам у Менск блякуюць праз кіроўцаў і ваенкамат


Радыё Свабода, Віцебская вобл. Двое актывістаў аршанскай ініцыятыўнай групы Мілінкевіча мелі перашкоды на ад’езьдзе ў Менск.

Васіль Леўчанкаў ды Ігар Казьмярчак меркавалі прывітаць зарэгістраваных кандыдатаў на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах. Дабірацца да Менску яны вырашылі на прыватнай маршрутнай таксоўцы, загадзя замовіўшы месцы.

Спадар Леўчанкаў, кіраўнік ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча, паведаміў, што ягоная замова была скасаваная невядомай асобай. Не дачакаўшыся “маршруткі” на прыпынку ў мястэчку Барань, cёньня а 6-й раніцы, ён патэлефанаваў кіроўцу, які распавёў, што яшчэ ўчора яго запыталі па тэлефоне, ці быў замоўлены білет на імя Васіля Леўчанкава, а потым сказалі, што пасажыр ад паездкі адмовіўся.

Спадару Леўчанкаву давялося дабірацца да Менску на цягніку, на які ён здолеў трапіць у апошні момант.

Ягоны паплечнік Ігар Казьмярчак учора ўвечары атрымаў нечаканую позву ў гарадзкі ваенкамат, куды мусіў зьявіцца сёньня ўдзень. Гэты выклік спадар Казьмярчак праігнараваў і таксама скіраваўся ў Менск.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG