Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ваўкавыску міліцыя затрымлівае паводле сьпісу


Радыё Свабода, Гародня Сёньня раніцай, прыкладна каля 7-ай гадзіны, на выезьдзе з Ваўкавыска былі затрыманыя пяць сябраў ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча.

Яны накіроўваліся ў Менск, дзе хацелі ўдзельнічаць у цэрымоніі рэгістрацыі кандыдатаў ў прэзыдэнты.

Мікалай Аксаміт, кіраўнік групы, паведаміў па тэлефоне, што ў міліцыянтаў на руках быў сьпіс з прозьвішчамі – каго патрэбна затрымоўваць. Ён таксама сказаў, што міліцыянты хочуць правесьці ператрус у іх офісе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG