Дзеці ў апошнія гады прывыклі да вялікай разнастайнасьці цацак. Бацькі імкнуцца зрабіць дзяцінства сваіх малых каляровым. Але ня ўсе ведаюць, што цацкі могуць уяўляць небясьпеку як фізычную, гэтак і псыхалягічную.
(Мама:) “Мы набываем тое, што ёй хочацца”. (Тата:) “Кітайскія цацкі набываем вельмі асьцярожна. Толькі ў крамах афіцыйных”. (Дзеці:) “– Папрашу ў мамы пультавую машынку. – Я люблю гуляць у зьвяроў. – Я ў машынкі. Але ў нас ужо ёсьць новы кампутар! – Дзяўчынкі гуляюць у лялькі, а хлопчыкі ў машынкі. – А я люблю гуляць у гонкі, а яшчэ ў акварыюм. – Дзяўчынкі любяць мяккія цацкі, а хлопчыкі – гонкі. – У мячы і ў маленькі кампутар! – Міліцэйскі набор, толькі шкада, што ён так лёгка ламаецца”. (Карэспандэнтка:) “Страляеш каго-небудзь?” (Малы:) “На вуліцы. Там незнаёмцы”.
Былая супрацоўніца Нацыянальнага інстытуту адукацыі, маці двухгадовай Данусі Алеся Карнейчык раіць набываць цацкі ў крамах: большая гарантыя нешта адсудзіць, калі ўзьнікнуць праблемы. Варта зважаць і на псыхалягічнае ўзьдзеяньне цацкі.
(Карнейчык:) “Ляля Барбі – вытанчаная, худая, зьмяняе строі. Яна не спрыяе таму, каб дзіця станоўча ўспрымала сябе, бо на Барбі мала хто з жывых людзей падобны”.
Спадарыня Карнейчык раіць не набываць бястварых і злосных на твар лялек і жаўнераў, а таксама лялек з анамаліямі вачэй – блізка пасаджанымі, белымі, суцэльна чорнымі вачыма. Такія лялькі гнятліва дзейнічаюць на псыхіку і спрыяюць узьнікненьню самаагрэсіі або агрэсіі.
У буйных крамах цацкі праходзяць сэртыфікацыю толькі на фізычную бясшкоднасьць. Гаворыць Уладзімер Кучынскі, адзін з галоўных таваразнаўцаў ЦУМу.
(Кучынскі:) “Каб ня выдзялялі ніякіх хімікатаў, каб быў ня моцны гук у гукавых цацках. Усе цацкі, якія да нас паступаюць у продаж, праходзяць кантроль лябараторый, таксама ходзяць да нас наведнікі кантрольных органаў. Ходзяць да нас прадстаўнікі кантрольных органаў. На кожную цацку ёсьць ідэнтыфікацыйны нумар. На які выдаецца сэртыфікат якасьці, ці гэта Расея, ці Кітай, ці іншыя краіны.
Начальнік аддзелу сэртыфікацыі Менскага гарадзкога цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі Міхаіл Серафімовіч кажа, што ўсе цацкі на рынку Беларусі не праверыш, таму варта ўсё ж набываць іх у вялікіх крамах – там кантралююць часьцей. Ну і варта памятаць: вельмі яркі колер і моцны пах сьведчаць пра нізкую якасьць цацкі. Таксама не пашкодзіць драпнуць плястыкавую цацку: калі застанецца белы сьлед – яна небясьпечная для здароўя дзіцяці.