(Валер Карбалевіч: ) “Шмат гадоў Беларусь вядзе ідэалягічную, палітычную вайну з Эўропай і ЗША і сябруе з краінамі Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амэрыкі, асабліва зь дзяржавамі-ізгоямі. Вось і падчас цяперашняга “карыкатурнага” канфлікту паміж эўрапейскімі і мусульманскімі краінамі афіцыйны Менск заняў бок апошніх. Гэта недвухсэнсоўна выцякае з заявы спадара Лукашэнкі падчас адказу на пытаньні журналістаў у Ялізаве мінулай пятніцай, дзе ён асуджае толькі адзін бок канфлікту — Эўропу. Таксама ў супрацьстаяньні паміж міжнароднай супольнасьцю і Іранам з-за іранскай ядзернай праграмы Беларусь выступае фактычна як абаронца Тэгерану, асуджае ЗША. Яшчэ падчас леташняга выступу ў ААН спадар Лукашэнка выказаўся ў абарону Ірану і Паўночнай Карэі ад ціску з боку Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў.
“Карыкатурны” скандал шмат якія мэдыі назвалі праявай канфлікту паміж хрысьціянскай і мусульманскай цывілізацыямі. І вось у гэтым супрацьстаяньні хрысьціянская Беларусь фактычна выступіла ў абарону мусульманаў. Як вы можаце пракамэнтаваць гэта?”
(Юры Шаўцоў: ) “Няслушная сама пастаноўка пытаньня, што “карыкатурны” скандал — гэта праява вайны паміж цывілізацыямі. Гэта не праява вайны, а праблема заходняй цывілізацыі, яе ўнутранага разьвіцьця. Бо пасьля таго, як Захад стаў лідэрам плянэтарнага маштабу, усе яго ўнутраныя праблемы сталі важнымі для ўсяго сьвету. Таму карыкатуры ці выказваньні, якія на Захадзе дазваляюцца бязь нейкіх наступстваў, цяпер выклікаюць такі рэзананс. Гэтая вонкавая рэакцыя, якую мы назіраем, і ёсьць праявай глябалізацыі.
Цяпер, што тычыцца Беларусі ў гэтым кантэксьце. Беларусь знаходзіцца ў стане палемікі, можа, ідэалягічнага канфлікту з эўрапейскімі каштоўнасьцямі. Той лібэралізм, можа, фанатычнае чаканьне ад Беларусі таго шляху, якім ідуць усе іншыя постсавецкія краіны, не адпавядае рэчаіснасьці. Як вынік, атрымліваецца канфлікт. У межах гэтага канфлікту паміж беларускімі і радыкальна-лібэральнымі заходнімі каштоўнасьцямі трэба разглядаць і пазыцыю Беларусі адносна “карыкатурнага” скандалу. Гэта ня ёсьць падтрымка ісламскага боку ў канфлікце з Захадам. Гэта “рэальная палітыка”. Гэта пошук сяброў там, дзе з намі гатовыя сябраваць”.
(Андрэй Фёдараў: ) “Найперш, трэба разабрацца ў тым, ці беларускае кіраўніцтва сапраўды лічыць, што ў гэтым сутыкненьні праўда і справядлівасьць знаходзяцца на баку Ўсходу, ці яно займае такую пазыцыю таму, што ня склаліся дачыненьні з Захадам. У другім выпадку мы маем справу з палітычнай каньюнктурай. Думаю, што гэта менавіта так. Ёсьць прымаўка: у чужой бажніцы сьвечкі не папраўляй. Цяпер усходняя цывілізацыя патрабуе ад заходняй, каб яна ў сябе дома не рабіла таго, што ўсходняй не падабаецца.
Рэакцыя беларускага кіраўніцтва была чаканая. Яно ўжо даўно падтрымлівае ўсялякія антызаходнія імкненьні Ўсходу. Колькі гадоў таму афіцыйны Менск прапаноўваў стварыць кааліцыю супраць НАТО і Захаду з удзелам Расеі, Кітаю, Індыі, ісламскіх краін. Таму гэта ўсё цалкам ляжыць у рэчышчы папярэдняй замежнай палітыкі Беларусі”.
(Карбалевіч: ) “Хацеў бы пракамэнтаваць адзін тэзіс Шаўцова наконт таго, што гэта канфлікт паміж заходняй цывілізацыяй і мусульманскай”.
(Шаўцоў: ) “Я ні ў якім разе ня думаю, што гэта міжцывілізацыйны канфлікт. Я такімі катэгорыямі ўвогуле ня мысьлю”.
(Карбалевіч: ) “Няхай не канфлікт, а праблемы ў дачыненьнях паміж заходняй цывілізацыяй і мусульманскай. Хачу заўважыць, што канфлікт паміж мусульманамі і праваслаўнымі сэрбамі ў Косава, Босьніі і Герцагавіне, чачэнская вайна, якую цяпер вядзе Расея, сьведчаць пра тое, што і праваслаўная частка хрысьціянскай цывілізацыі ўцягнутая ў гэты працэс крызісных дачыненьняў. Таму больш правільна было б казаць, што гэта праблема дачыненьняў паміж мусульманскай і хрысьціянскай цывілізацыямі, а ня толькі паміж Захадам і мусульманамі.
Але вернемся да Беларусі. Якая лёгіка такой замежнай палітыкі? Гандлёва-эканамічныя дачыненьні Беларусі з гэтымі краінамі мізэрныя, асноўны экспарт ідзе ў дзяржавы Эўразьвязу. Што аб’ядноўвае Беларусь і мусульманскія краіны — агульны вораг, каштоўнасьці ці што іншае?”
(Шаўцоў: ) “Аб’ядноўвае адчуваньне пэрспэктывы. Тое, што можна ўзяць ад дачыненьняў з Эўразьвязам у эканамічным сэнсе, Беларусь бярэ ў межах існых магчымасьцяў. І гэта досыць шмат. Больш тут атрымаць, напэўна, немагчыма бязь зьмены замежнай арыентацыі Беларусі, яе абвяшчэньня пра намер уступіць у Эўразьвяз, без унутраных інстытуцыянальных зьменаў. А рынак, найперш фінансавы, ісламскіх краінаў яшчэ Беларусь не засвоіла. І тут ёсьць пэрспэктывы. Гэта адзін з галоўных чыньнікаў, які падштурхоўвае нашу краіну да імкненьня ўвайсьці ў іхнюю эканамічную прастору, знайсьці там сваё месца.
Але ёсьць праблема і чыста ідэалягічная. Беларусь знаходзіцца ў стане канфлікту каштоўнасьцяў з тымі асноўнымі ідэямі, на якіх базуецца сёньняшняя палітычная філязофія Эўропы. І ў межах гэтага канфлікту лягічна выглядае імкненьне Беларусі знайсьці агульную мову з Кубай, Іранам і іншымі”.
(Фёдараў: ) “Сапраўды, тут, напэўна, дзьве асноўныя прычыны. Цяперашнія добрыя гандлёвыя дачыненьні з Эўропай не гарантаваныя ў будучыні. Мы фактычна зьяўляемся пастаўцамі пераробленай сыравіны. У той жа час усходнія краіны набываюць прадукцыю нашай прамысловасьці. Таму з эканамічнага гледзішча можна лічыць лягічным, што не разрываючы сувязяў, як быццам, з Эўропай, беларускае кіраўніцтва жадае разьвіваць гандлёва-эканамічныя сувязі з Усходам. Да гэтага дадаецца і такі чыньнік, як цяперашняе супрацьстаяньне Беларусі з Захадам. І таму Менск шукае палітычных саюзьнікаў на Ўсходзе”.
(Карбалевіч: ) “Ці такая палітыка адпавядае нацыянальным інтарэсам Беларусі?”
(Шаўцоў: ) “Як усякая “рэальная палітыка”, мы маем тое, што, напэўна, непазьбежна ў дадзены момант. Уласна кажучы, нічога страшнага не адбываецца для сыстэмы бясьпекі Беларусі. Краіна ня ўблытваецца ў самі канфлікты. Беларусь імкнецца, калі ёсьць магчымасьць, выкарыстаць любую шчыліну, каб увайсьці на новыя рынкі. Так было, калі Менск імкнуўся прарвацца на рынак Іраку ў пэрыяд існаваньня там рэжыму Садама Хусэйна, на рынак Лібіі. Дарэчы, яны рэдка ўдаваліся. Але так робяць многія, імкнуцца на рынак Кітаю, Ірану. Адзінае, што адрозьнівае Беларусь у гэтым сэнсе — гэта тое, што Менск выкарыстоўвае для ўваходу на незнаёмы абшар досыць радыкальныя, нечаканыя палітычныя сродкі. А па сутнасьці, Беларусь ніколі не парушала міжнароднага права, не парушала эмбарга, не рабіла таго, што ставіла б пад пытаньне праблему бясьпекі краіны”.
(Фёдараў: ) “Калі казаць пра кароткатэрміновыя мэты Беларусі, то можна пагадзіцца з спадаром Шаўцовым. Пры ўсёй антызаходняй кампаніі Беларусь ня робіць адчайных крокаў, якія б прывялі да частковага разрыву адносінаў. Думаю, ніякіх моцных нэгатыўных наступстваў для Беларусі цяперашні падыход да згаданага канфлікту не пацягне. Іншая справа, што калі канфлікт паміж Эўропай і мусульманскім сьветам пяройдзе ў нейкую іншую, больш глыбокую стадыю, скончыцца дрэнна — тады гэта небясьпечна для Беларусі. Але ж у доўгатэрміновай пэрспэктыве такая палітыка не зусім правільная”.
(Карбалевіч: ) “Такім чынам, мае суразмоўцы прыйшлі да высновы, што лёгіка гандлёва-эканамічных дачыненьняў, а таксама канфлікту каштоўнасьцяў, ідэалягічнага канфлікту паміж Беларусьсю і Захадам выштурхоўвае Беларусь з Эўропы — да хаўрусу з мусульманскім сьветам”.