Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назіральнікі АБСЭ сустрэліся са штабам Аляксандра Казуліна


Радыё Свабода Кіраўнік назіральнай місіі АБСЭ пасол Герт Арэнс сустрэўся сёньня зь сябрамі штабу Аляксандра Казуліна. Назіральнікі цікавіліся сытуацыяй увогуле і выбарчай кампаніяй.

Кіраўнік штабу Мечыслаў Грыб распавёў пра этап збору подпісаў, пра цяперашняе выбарчае заканадаўства і працэс назіраньня за выбарамі. Сябры штабу прапанавалі назіральнікам АБСЭ вылучыць шэраг участкаў для сумеснага сталага назіраньня за выбарамі.

Сябры місіі Бюро дэмакратычных інстытутаў АБСЭ мяркуюць сустрэцца ня толькі з прадстаўнікамі афіцыйных структураў, але і са штабамі кандыдатаў, сябрамі палітычных партыяў і няўрадавых арганізацыяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG