Кандаліза Райс заявіла, што адміністрацыя Джорджа Буша хоча выдаткаваць 75 мільёнаў даляраў на разьвіцьцё дэмакратыі ў Іране.
(Райс: ) “Дэмакратычныя працэсы трэба падтрымліваць ва ўсім сьвеце. Ёсьць пераходныя пэрыяды ў некаторых частках сьвету, як напрыклад на Блізкім Усходзе, дзе пераход да дэмакратыі сапраўды складаны. Аднак людзі павінны мець права голасу, і Злучаныя Штаты мусяць падтрымліваць прынцып, што дэмакратычныя працэсы, наколькі б яны не былі складанымі, заўсёды маюць перавагу над ілжывай стабільнасьцю дыктатуры”.
Некаторыя сэнатары заявілі пра сваю незадаволенасьць дзеяньнямі ЗША ня толькі ў Іраку, але і ў Іране, і ў справе разьвязаньня палестынска-ізраільскага канфлікту.
Сэнатарка ад Дэмакратычнай партыі Барбара Боксэр назвала нягнуткай палітыку ЗША ў блізкаўсходнім рэгіёне. Яна мяркуе, што ў Іраку сілы ЗША ня ведаюць патрэбаў мясцовых жыхароў. Сэнатарка таксама скрытыкавала нежаданьне ЗША прызначыць тэрмін вываду войскаў з Іраку. Паводле сэнатаркі, 73 адсоткі іракцаў лічаць, што ўзаемапаразуменьне паміж палітычнымі сіламі ў Іраку будзе лепшым, калі амэрыканскія войскі пакінуць краіну.
Рэспубліканец сэнатар Чак Хагэль заявіў, што палітыка Джорджа Буша не прынесла станоўчых зьменаў на Блізкім Ўсходзе.
(Хагэль: ) "Я не бачу, спадарыня Дзяржсакратар, паляпшэньня. Я думаю, што ўсё толькі пагаршаецца. Я мяркую, што сытуацыя пагоршылася ў Іраку, і што яна пагаршаецца ў Іране. І я спадзяюся, што сытуацыя з рухам Хамас будзе разьвівацца ў іншым кірунку”.
У адказ Кандаліза Райс заявіла, што адміністрацыю Джорджа Буша нельга вінаваціць у тым, што адбываецца ў гарачых кропках. Што датычыць перамогі Хамас на парлямэнцкіх выбарах у Палестынскай аўтаноміі, то паводле Райс, гэтая групоўка цяпер стаіць перад абавязкам і перад выбарам: абавязкам – забясьпечыць палестынцам добрае кіраваньне, а што тычыцца выбару, то радыкальная ваенізаваная групоўка Хамас павінна пераўтварыцца ў проста палітычную партыю.
Кандаліза Райс чарговым разам заявіла, што Хамас павінна адмовіцца ад гвалту і прызнаць права Ізраіля на існаваньне. Паводле яе Толькі ў такім выпадку палестынскаму ўраду можа быць аказана сапраўдная міжнародная дапамога.
Што тычыцца Ірану, то Дзяржсакратарка ЗША лічыць, што ААН павінна прыняць жорсткія захады супраць іранскага ўраду і гэтым самым адказаць на “выклік міжнароднай супольнасьці” -- рашэньне Ірану працягваць разьвіваць сваю ядзерную праграму.
Кандаліза Райс гэтаксама падтрымлівае рашэньне адміністрацыі ЗША не вызначаць дакладнай даты вываду амэрыканскіх сілаў з Іраку. Паводле Дзяржсакратара, пакуль жыхары Іраку ня будуць здольныя самі гарантаваць бясьпеку, ня можа быць ніякага вываду войскаў.