–––––––––––––––––––
Актывісты моладзевых незарэгістраваных арганізацый “Малады Фронт” і “Зубар” выйдуць на плошчу з партрэтамі зьніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадзкага, а таксама палітвязьняў Міхаіла Марыніча, Андрэя Клімава, Міколы Статкевіча, Паўла Севярынца, Сяргея Скрабца і Валерыя Леванеўскага.
Гэтым разам сябры “Маладога Фронту” прынясуць партрэты сваіх паплечнікаў Зьмітра Касьпяровіча і Артура Фінькевіча. Яны знаходзяцца за кратамі сьледчага ізалятара. Зьміцер Касьпяровіч за тое, што намагаўся замяніць дзяржаўны сьцяг на бел-чырвона-белы, а Артур Фінькевіч за надпіс на плоце: “Мы хочам новага”. Іх абвінавацілі ў злосным хуліганстве.
Актывіст Маладога Фронту Аляксей Янушэўскі і сябры руху “Зубар” Аляксандр Казакоў і Зьміцер Зубро знаходзяцца пад падпіскай пра нявыезд. Яны зрабілі графіці палітычнага зьместу.
Супраць Паўла Красоўскага, лідэра Жодзінскай філіі Маладога Фронту і кіраўніка штабу Аляксандра Мілінкевіча заведзеная крымінальная справа за абразу службовай асобы. Падставай для яе сталі карыкатуры ў газэце, якую выдае Павал. Актывіст руху “Зубар” Яўген Афнагель адбывае 15 сутак арышту ў спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку.
У рэгіёнах міліцыянты сябраў моладзевых арганізацый выклікаюць на допыты ў міліцыю, робяць ператрусы на кватэрах.
Сёньня на Кастрычніцкай плошчы пікетоўцы будуць пратэставаць супраць такіх дзеяньняў улады ў часе выбарчай кампаніі.
Гаворыць сустаршыня Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч:
(Дашкевіч:) “Не сьціхаюць рэпрэсіі па ўсё краіне. Кожны дзень па пяць і больш чалавек міліцыянты выклікаюць у міліцыю з бацькамі, ці без бацькоў. Пагражаюць, што будуць “разьбірацца” наконт надпісаў, што з’явіліся ў горадзе. Пагражаюць, што будуць выганяць з навучальных установаў, выганяць і бацькоў з працы. Таму мы выходзім, каб падтрымаць кожнага чалавека, які змагаецца за свабоду, за лепшы лёс Беларусі.”
Прэсавы сакратар руху “Зубр” Аляксандр Атрошканкаў дадаў:
(Атрошчканкаў:) “Спэцслужбы пачалі сапраўдную “зачыстку” сярод моладзі, як найбольш актыўнай часткі грамадзтва. Усё больш маладых людзей выбіраюць джынсавы колер, як колер пераменаў.”
Акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю сёньня таксама маюць адбыцца ва Ўкраіне, Нямеччыне, Бэльгіі, Галяндыі і ў ЗША.