Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісары заклапочаныя сытуацыяй у Беларусі


Радыё Свабода “Эўрапейская камісія па-ранейшаму глыбока занепакоена ў сувязі з адсутнасьцю дэмакратыю і недастатковым узроўнем выкананьня правоў чалавека ў Беларусі” – заявіў сёньня эўракамісар Джон Борг, выступаючы на пленарнай сэсіі Эўрапарлямэнту.

На думку Борга, у Беларусі мае месца перасьлед з боку ўладаў незалежных мэдыяў і апазыцыйных лідэраў. Эўракамісар вітаў запрашэньне Менскам назіральнікаў АБСЭ, аднак падкрэсьліў, што гэта не зьяўляецца дастатковым доказам дэмакратыі. Джон Борг паведаміў, што меркаваньне і рэакцыя Эўразьвязу будзе базавацца на дакладзе місіі назіральнікаў АБСЭ.

***

Сёньня ж дзейны старшыня АБСЭ, міністар замежных спраў Бэльгіі Карэл дэ Гухт прызначыў старшыню парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Элсі Хастынгса сьпэцыяльным каардынатарам па назіраньні за прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі і парлямэнцкімі выбарамі ва Ўкраіне.

Гл. таксама • Дэпутаты Эўрапарлямэнту – за беларускамоўнае вяшчаньне
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG