Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні дапыталі сябра “Міжнароднай амністыі”


Радыё Свабода Дапытваў Андрэя Мялешку сьледчы з Ваўкавыскага райаддзелу міліцыі Аляксандар Гаўрылюк — як сьведку па справе, што была заведзена два тыдні таму ў Ваўкавыску. Тады на сьценах амаль дваццаці будынкаў зьявіліся надпісы “Просим уйти”.

Міліцыянта цікавіла, дзе знаходзіўся Андрэй Мялешка 5 лютага, калі і было зьдзейсьнена хуліганства. Пытаўся таксама, ці ведае спадар Мялешка каго-небудзь з актывістаў моладзевых недзяржаўных арганізацыяў у Ваўкавыску.

Нагадаю, што заўчора ноччу ў Андрэя Мялешкі ў кватэры зрабілі ператрус і сканфіскавалі некалькі старых улётак. Са словаў Андрэя Мялешкі, міліцыянт сказаў, што ён мае сьпіс з 60 чалавек, 40 зь якіх жывуць у Горадні, і іх усіх трэба дапытаць у гэтай справе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG