(Валер Карбалевіч: ) “Роля эліты ў сучасным грамадзка-палітычным жыцьці вельмі вялікая. У паліталёгіі нават ёсьць адмысловы кірунак — эліталёгія. Але ў беларускім палітычным жыцьці, мусіць, ёсьць свае асаблівасьці. Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году кіроўная намэнклятура праявіла пэўную актыўнасьць. Некаторыя яе прадстаўнікі нават адважыліся балятавацца на пасаду прэзыдэнта. Найбольш вядомы прыклад — дзейны на той час амбасадар Беларусі ў Латвіі Міхаіл Марыніч. Былі і іншыя прыклады: дырэктар заводу “Атлянт” Калугін, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Скрабец, які тады яшчэ ня быў апазыцыянэрам, прадстаўнікі бізнэсу. Дый адзіны кандыдат ад апазыцыйнай кааліцыі Ўладзімер Ганчарык быў усё ж сыстэмным палітыкам.
А вось на цяперашніх выбарах нічога гэтага амаль няма. Тыя кандыдаты, якіх неяк можна аднесьці да прадстаўнікоў намэнклятуры (Казулін, Вайтовіч, Фралоў) выпалі з абоймы значна раней. Чаму так адбываецца? Што здарылася за гэтыя пяць гадоў зь беларускай намэнклятурай? Якія працэсы адбыліся ў яе асяродзьдзі?”
(Іван Пашкевіч: ) “У сучаснай Беларусі намэнклятура можа быць самастойнай палітычнай сілай толькі тады, калі гэта наўпрост тычыцца яе інтарэсаў — найперш, эканамічных. Прывяду два прыклады.
Палата прадстаўнікоў некалькі гадоў таму прымала закон “Аб дзяржаўнай службе”. Гэты закон не прымаўся амаль пяць гадоў. Таму што ён тычыўся інтарэсаў намэнклятуры. Ішла вялізная закулісная праца. Дакумэнт абмяркоўваўся чынавенствам усіх узроўняў. І са мной вяліся перамовы. Барацьба ішла за кожную коску. Чаму? Таму што закон вызначаў пэнсійнае забесьпячэньне чыноўнікаў. Яшчэ адзін прыклад. Толькі што Палатай прадстаўнікоў прыняты закон аб карупцыі. Ён таксама не прымаўся больш за тры гады. Дэпутаты баяліся, каб гэты закон ня ўдарыў па намэнклятуры і самім дэпутацкім корпусе. Вось калі пытаньне тычыцца эканамічных інтарэсаў чыноўнікаў, тады яны могуць стаць палітычнай сілай.
Пераломным годам у жыцьці краіны, у тым ліку і намэнклятуры, быў 1996 год, калі на рэфэрэндуме прымаліся папраўкі да Канстытуцыі 1994 году. Гэты рэфэрэндум падзяліў ня толькі нашае грамадзтва, але і намэнклятуру на “сваіх” і “чужых”, на два полюсы. Тады намэнклятуры была самастойнай сілай.
Падчас выбарчай кампаніі 2001 году, у якой бралі ўдзел спадары Ганчарык, Марыніч і іншыя палітыкі, шмат хто разьлічваў абаперціся на падтрымку часткі намэнклятуры. Але гэта было колісь. Што тычыцца сёньняшняй сытуацыі, то ацэнка пазыцыі нашай намэнклятуры зусім іншая”.
(Аляксандар Ярашук: ) “Калі параўноўваць сёньняшнюю сытуацыю з 2001 годам, то трэба адзначыць, што беларускі палітычны рэжым за гэты час зрабіў сур’ёзную эвалюцыю ў бок жорсткасьці. Пяць гадоў таму палітычная сыстэма была значна больш рахманай, дэмакратычнай, калі можна ўжыць гэтае слова. Тады прадстаўнікі намэнклятуры спрабавалі гуляць у нейкую сваю гульню, удзельнічаць у палітычным працэсе. З таго часу ўзмацніліся рэпрэсіі і, найперш, у бок намэнклятуры, каб паказаць ёй яе месца. Мы памятаем, што адбывалася пасьля выбараў і з спадаром Ганчарыкам, і спадаром Калугіным, што адбываецца цяпер з спадарамі Скрабцом і Марынічам. Гэта вельмі сур’ёзны сыгнал, каб паказаць: “Хлопцы, майце на ўвазе. Калі што — то атрымаеце”. Вось гэтая прычына і не дала магчымасьці браць удзелу прадстаўнікам намэнклятуры ў цяперашняй прэзыдэнцкай кампаніі.
Ёсьць яшчэ адна прычына, якая тычыцца сытуацыі ў дэмакратычным асяродзьдзі. Быў абраны партыйны праект. І гэта таксама не дало магчымасьці праявіць сябе прадстаўнікам намэнклятуры ў цяперашняй прэзыдэнцкай кампаніі”.
(Карбалевіч: ) “Зноў зьвернемся да досьведу 2001 году. Тады шмат хто лічыў, што галоўнае — заваяваць падтрымку не народу, а намэнклятуры. Таму і адзінага кандыдата выбіралі такога, каб ён найперш спадабаўся намэнклятуры. З таго часу настроі зьмяніліся. Надзеі на намэнклятуру ўжо мала хто мае. Дык ці ўвогуле ў Беларусі намэнклятура — самастойная палітычная сіла, якая ўсьведамляе свае ўласныя інтарэсы і гатовая іх адстойваць? Спадар Пашкевіч ужо пра гэта часткова казаў. Ці супадаюць цяпер інтарэсы намэнклятуры і інтарэсы Лукашэнкі? Ці намэнклятура сёньня — гэта толькі інструмэнт у руках Лукашэнкі і больш нічога?”
(Пашкевіч: ) “Інтарэсы намэнклятуры і інтарэсы Лукашэнкі сёньня супадаюць. У гэтым няма ніякага сумненьня. Давайце паглядзім на прынцып падбору кадраў у дзяржаве. Тут дзейнічае толькі адзін прынцып: давер, адданасьць кіраўніку дзяржавы. Сам Лукашэнка сказаў: “Я ўсё магу дараваць свайму чыноўніку. Не дарую толькі аднаго: здрады”. Вось паглядзіце на апошняе прызначэньне міністра культуры. Назавіце хоць адну краіну, дзе намесьнік дырэктара заводу можа стаць кіраўніком галоўнай тэлекампаніі, а потым міністрам культуры.
Цяпер намэнклятура павінна выступаць толькі ў адной ролі: інструмэнту выкананьня даручэньняў кіраўніка дзяржавы. Таму на вашае пытаньне, ці можа намэнклятура стаць самастойнай палітычнай сілай, я адкажу зноў так: можа, калі толькі будуць закрануты іх інтарэсы”.
(Ярашук: ) “Сёньня намэнклятура, відавочна, інструмэнт, пры дапамозе якога Лукашэнка ўтрымліваецца ва ўладзе. Але гэты інструмэнт можа ў любы момант ператварыцца ў рэальную палітычную сілу, палітычнага гульца. Што маю на ўвазе? У краіне адбудаваная таталітарная сыстэма ўлады. Не ідзе гаворкі пра тое, каб яе памяняць з дапамогаю нармальнага дэмакратычнага працэсу. Тады што застаецца? Існуюць два варыянты. Альбо сама ўлада справакуе рэвалюцыйную сытуацыю, альбо адбудзецца намэнклятурны пераварот. Спадар Лукашэнка выдатна ўсьведамляе, што гэта магчыма, і шмат робіць, каб трымаць чынавенства “ў скуры”, што называецца. Зь іншага боку, ён таксама імкнецца разбэсьціць намэнклятуру. Гэты мэтад бізуна і перніка прыносіць нейкія вынікі.
Канечне, намэнклятура кантралюецца. Але казаць, што гэта татальны кантроль, не выпадае. Сярод чынавенства існуюць розныя думкі наконт таго, што адбываецца ў дзяржаве. Я кантактую на розных узроўнях з рознымі прадстаўнікамі намэнклятуры, таму магу распавесьці, што людзі, якія схільныя да крытычнай ацэнкі сытуацыі, задаюцца пытаньнем: а што далей? І гэты патэнцыял калісьці можа спрацаваць, можа ператварыць намэнклятуру ў самастойную палітычную сілу”.
(Карбалевіч: ) “Пры якіх умовах намэнклятура можа стаць самастойнай палітычнай сілай?”
(Ярашук: ) “Галоўная перадумова — гэта эканамічная сытуацыя. Рана ці позна ў эканоміцы будуць праблемы. У шмат якіх месцах можа паўтарыцца тое, што здарылася на “Мотавэля”. І гэта будзе ўплываць на настрой намэнклятуры”.
(Пашкевіч: ) “Што сёньня палохае беларускага чыноўніка? Гэта парушэньне свабоды перамяшчэньня. Як правіла, дзеці ўсіх нашых чыноўнікаў знаходзяцца за межамі Беларусі. І калі пагроза з боку эўрапейскіх структураў будзе выканана, і выезд чыноўнікаў у краіны Эўразьвязу будзе забаронены, гэта будзе адна з галоўных акалічнасьцяў, якая можа ператварыць намэнклятуру з інструмэнта спадара Лукашэнкі ў самастойную палітычную сілу”.
(Карбалевіч: ) “Такім чынам, мы прыйшлі да высновы, што беларуская намэнклятура сёньня не зьяўляецца самастойнай палітычнай сілай, а выконвае ролю інструмэнту ў руках кіраўніка дзяржавы. Яна можа стаць самастойнай сілай толькі пры умове нейкага крызісу альбо разыходжаньня яе інтарэсаў і інтарэсаў кіраўніка дзяржавы”.