Пытаньне коміксаў абмеркаваў сёньня з памяркоўнай ісламскай групоўкай прэм’ер Даніі Андэрс Расмусэн.
Каардынатар зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Хаўер Саляна заявіў сёньня, што Эўропа глыбока паважае іслам. У савудаўскім горадзе Джэда Саляна сустрэўся з Экмэледзінам Ісаноглу, старшынём арганізацыі Ісламская Канфэрэнцыя, да якой належаць 57 краін. Ісаноглу ў адказ заклікаў эўрапейцаў ўзмацніць барацьбу з ісламафобіяй і ўвесьці правілы, якія забараняюць эўрапейскім журналістам абражаць рэлігійныя сымбалі і пачуцьці мусульманаў.
Тым часам у Іране былі апублікаваныя карыкатуры на Галакост. Паводле іранскай газэты “Хамшахры”, гэткім чынам яна хоча праверыць, ці свабоду выказваньня эўрапейцы распаўсюджваюць і на генацыд габрэяў падчас Другой усясьветнай вайны.
Гл. таксама Пратэсты супраць карыкатур перарастаюць у гандлёвую вайну Іранская газэта абвясьціла конкурс карыкатур на тэму Галакосту Ісламісты ўчынілі пагромы эўрапейскіх амбасадаў у Сырыі і Лібане Карыкатуры на прарока: муфтый Варановіч не падтрымлівае мэтадаў пратэсту Лідэры мусульманскіх рухаў Беларусі заклікаюць да стрыманасьці