Сьвежы нумар газэты “Народная воля” паведамляе, што Цэнтрвыбаркам пачаў праверку падпісных лістоў, анкетаў і дэклярацыяў. Як плянуецца, 17 лютага ў памяшканьні Палацу Рэспублікі адбудзецца рэгістрацыі кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта.
“Заява беларускіх чэкістаў пра тое, што ў польскай амбасадзе працяглы час дзейнічае рэзыдэнтура нацыянальных спэцслужбаў ня зьдзівіла польскіх дыпляматаў”, -- цытуе “Народная воля” словы другога сакратара амбасады Польшчы ў Беларусi Монiкі Садкоўскай. Падрабязнасьці - у артыкуле “КДБ Беларусі ізноў знайшоў рэзыдэнтаў”.
“Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня і сёлета просіць грошы на пасяўную кампанію”, піша “Народная воля”. Нягледзячы на бравурныя рапарты, што ў краіне рэзка зьменшылася колькасьць стратных сельгаспрадпрыемстваў, сродкаў на галоўную працу вясны няма. Міністэрству патрэбна пазыка ў памеры 20 мільёнаў даляраў.
Сёньня тыднёвік “Белорусы и рынок” аналізуе прычыны ліквідацыі Беларускага саюзу моладзевых і дзіцячых грамадзкіх аб’яднаньняў “Рада”. “Улады манапалізуюць моладзевую палітыку” – такі загаловак тэмы.
У рубрыцы “Канец місіі” сёньня “Белгазета” зьвяртаецца да пытаньня: чаму ўзаемныя ўгаворы Аляксандра Мілінкевіча і Аляксандра Казуліна абарочваюцца канфузам?
Яшчэ адна тэма “Белгазеты” пра своеасаблівы падарунак улады ў выглядзе новага закону аб парадку налічэньня падатку на дададзены кошт. Паводле выданьня, ні бугальтары, ні кіраўнікі прадпрыемстваў не былі падрыхтаваныя да новых зьменаў.
“Чаму ў Вілейцы гандлююць нясьвежымі прадуктамі?” – задае пытаньне “Рэгіянальная газэта”. Журналісты высьветлілі, што ў райцэнтры прапануюць нясьвежыя каўбасы, пячэньне, садавіна і нават малако. Далей паведамляе Сяргей Занько.
(Занько: ) “Галоўны ўрач цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі Міхаіл Міхалевіч сьцьвярджае, што ён ня можа сёньня назваць гандлёвае прадпрыемства гораду, якое б не было аштрафавана за гандаль пратэрмінаванымі прадуктамі”
Паводле Сяргея Занько, у Вілейцы і раёне цяпер больш як 80 дзяржаўных і прыватных крамаў.