Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўторны суд пакараў лідэра менскіх прадпрымальнікаў 10 суткамі арышту


Радыё Свабода У Менску суд Ленінскага раёну вынес 11 лютага пакараньне 10 сутак арышту старшыні каардынацыйнай рады індывідуальных прадпрымальнікаў Аляксандру Макаеву.

Як паведаміў Радыё Свабода актывіст прадпрымальніцкага руху Ігар Леднік, справу Макаева, якога абвінавачваюць у арганізацыі 10 лютага несанкцыянаванай акцыі на тэрыторыі рынку “Чэрвеньскі”, суд разглядаў двойчы. Учора судзьдзя Вера Тупік вынесла яму папярэджаньне і адпусьціла на волю.

Аднак позна ўвечары, калі лідэр менскіх прадпрымальнікаў вяртаўся дадому, яго зноў затрымалі міліцыянты і адвезьлі ў пастарунак. Паводле Ледніка, пракурор вынес пратэст на ўчорашняе рашэньне суду. Паўторны разгляд завяршыўся вынясеньнем Макаеву новага прысуду – 10 сутак арышту.

У прадпрымальніцкім асяродзьдзі лічаць справу лідэра сталічных бізнэсоўцаў палітычнай, скіраванай на зрыў прадпрымальніцкага страйку, які заплянаваны падчас правядзеньня Ўсебеларускага народнага сходу 2-3 сакавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG