Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рашэньне аб разьмяшчэньні ракетаў у Беларусі "не накіраванае супраць НАТО"


Радыё Свабода Міністар абароны Польшчы Радаслаў Сікорскі пракамэнтаваў заявы Масквы аб намеры разьмясьціць расейскія ракетныя комплексы на тэрыторыі Беларусі.

"Мы паважаем права Беларусі абараняць сваю паветраную прастору, але мяне зьдзіўляе, што аб заплянаванай дысьлякацыі заяўляюць кіраўнікі іншай краіны", – заявіў Сікорскі ў Італіі, дзе адбылася нефармальная сустрэча міністраў абароны краінаў НАТО, Расеі і Ізраілю.

Прысутны на сустрэчы міністар абароны Расеі Сяргей Іваноў запэўніў, што рашэньне аб разьмяшчэньні на беларускай тэрыторыі расейскіх супрацьпаветраных ракетаў "не накіраванае супраць НАТО".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG