Ініцыятыва супольных дзеяньняў сыходзіць ад партыі. Партыйнае кіраўніцтва, паводле намесьніка старшыні БСДП (Грамада) Уладзімера Нісьцюка, хаця і разумее, што прафсаюзы ня могуць займацца палітычнай дзейнасьцю, тлумачыць свае захады тым, што сацыяльныя праблемы, у тым ліку і абарона правоў наёмных работнікаў, заўжды былі прыярытэтнымі для сацыял-дэмакратаў:
(Нісьцюк: ) "Мы жывем тым, што ў нас, на Беларусі, ёсьць шмат людзей працы, якім вельмі патрэбныя падтрымка і абарона. І калі на прафсаюзным полі нашыя калегі будуць абараняць іх сваімі формамі і мэтадамі, а мы на палітычным полі – сваімі, дык гэта будзе толькі на карысьць тых людзей, ад імя якіх мы ўвесь час спрабуем выступаць. Мы хацелі б весьці размову і вызначыць рэальныя сумесныя накірункі працы, і сумесныя акцыі праводзіць".
Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук нагадвае, што гэта ўжо другая па ліку прапанова ад сацыял-дэмакратаў з Грамады. Пасьля першай, летась у кастрычніку, яе разглядалі на паседжаньні рады прафсаюзнага кангрэсу:
(Ярашук: ) "Пазыцыя нашага актыву, нашых лідэраў заключаецца ў тым, што мы ня можам браць нейкую асобную партыю, вылучаць яе і зь ёю заключаць дамову. Калі і заключаць, дык з усім спэктрам палітычных сілаў, таму што ў складзе нашых прафсаюзаў прадстаўнікі розных палітычных партыяў: і КХП БНФ, і БНФ, і АГП, і ўсіх сацыял-дэмакратычных партыяў, і нават камуністы".
Прафсаюзны лідэр лічыць, што такое супрацоўніцтва магчымае ў бліжэйшай пэрспэктыве:
(Ярашук: ) "Мы самі зацікаўленыя, каб было супрацоўніцтва, таму што так ці інакш партыі – гэта інструмэнт рэалізацыі канкрэтных нашых намаганьняў, інтарэсаў. І магчымасьць сяброў нашых прафсаюзаў, якія зьяўляюцца чальцамі партыяў, рэалізаваць сябе непасрэдна ў нейкіх палітычных мэтах".