Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэніс: Беларусь выйграла першы матч у Гішпаніі (фота)


Радыё Свабода Максім Мірны атрымаў перамогу ў сёньняшняй сустрэчы з Томі Рабрэда ў рамках турніру Кубка Дэвіса.

Беларускі тэнісіст на корце Менскага футбольнага манэжу выйграў у гішпанца ў чатырох сэтах зь лікам 3:1 (6:3,6:7(5), 6:3, 6:3). Паядынак працягваўся каля трох гадзін.

Такім чынам, зборная Беларусі ў матчы 1/8 фіналу на Кубак Дэвіса з Гішпаніяй выйшла наперад 1:0. Сёньня ж у менскім футбольным манэжы адбудзецца і сустрэча другога беларускага спартоўцы Ўладзімера Валчкова з гішпанцам Давідам Фэрэрам, які ўваходзіць у дзесятку лепшых тэнісістаў сьвету.

Фотарэпартаж


Кубак Дэвіса: Макс Мірны перамог Томі Рабэрда


Кубак Дэвіса: Тоні Рабэрда (Гішпанія)


Кубак Дэвіса: Макс Мірны
XS
SM
MD
LG