Прадстаўнік гэтай арганізацыі Аляксандар Лупіс пабываў ад 5 да 7 лютага ў Беларусі. Ён сустрэўся з прадстаўнікамі асноўных недзяржаўных выданьняў, аднак дзяржаўныя органы і афіцыйныя структуры адмовіліся сустракацца зь ім.
Асабліва ўразіў Лупіса адказ зь Мінінфарамацыі, якое заявіла, што "ў краіне няма праблемаў са свабодай слова, а значыць і няма патрэбы сустракацца зь ім".
(Лупіс: ) “Збоку беларускай ўлады вядзецца блякада ў дачыненьні да грамадзтва, да незалежнай прэсы, да любой інфармацыі, якая не ўкладваецца ў рамкі дзяржаўнай прапаганды”.
Расейскі Камітэт абароны журналістаў лічыць неабходным прыцягнуць ўвагу грамадзтва на Захадзе да праблемы парушэньня правоў журналістаў у Беларусі, і гэтым самым – правоў грамадзянаў пазбаўленых магчымасьці атрымліваць аб’ектыўную інфармацыю зь незалежных крыніц.
(Лупіс: ) “Сёньня мы лічым Беларусь адной з найгоршых ў сьвеце краін для журналістаў і хочам падтрымаць незалежную журналістыку ў вашай краіне”.
***
Тым часам крамлёўскі палітоляг, кіраўнік расейскага фонду эфэктыўнай палітыкі Глеб Паўлоўскі лічыць, што Аляксандру Лукашэнку на выбарах не патрэбная ніякая вонкавая дапамога, у тым ліку дапамога палітолягаў і палітычных стратэгаў. "Навошта яму дапамога, калі адрыў Лукашэнкі ад астатніх кандыдатаў большы чым на 50%", – заявіў Паўлоўскі на прэс-канфэрэнцыі ў Менску. “А альтэрнатыўным кандыдатам дапамагчы не змагу нават я” – заўважыў маскоўскі палітоляг.