Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Качыньскі і Буш гаварылі пра сытуацыю ў Беларусі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Прэзыдэнт Польшы Лех Качыньскі ў часе свайго першага візыту ў ЗША сярод іншага абмеркаваў з Джорджам Бушам сытуацыю ў Беларусі.

Пасьля размовы з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам, якая доўжылася каля дзьвюх гадзінаў, Лех Качыньскі заявіў журналістам, што значная ўвага была аддадзеная абмеркаваньню сытуацыі ў краінах-усходніх суседках Польшчы.

(Качыньскі: ) “Мы гаварылі на тэмы, зьвязаныя з НАТО. Шмат пра Ўкраіну і Беларусь. Размаўлялі пра Расею. Пра справы, зьвязаныя з сытуацыяй у Іраку і Аўганістане. Гэта цікавіць абедзьве нашыя краіны”.

Пазьней, у інтэрвію для першай праграмы Польскага грамадзкага тэлебачаньня, прэзыдэнт Качыньскі адзначыў, што ў Вашынгтоне разумеюць неабходнасьць падтрымкі працэсаў дэмакратызацыі ў краінах, што мяжуюць з Польшчай на ўсходзе.

(Качыньскі: ) “Вельмі важна, што прэзыдэнт Буш і ягоная адміністрацыя працягвае актыўна цікавіцца працэсамі дэмакратызацыі, свабоды. Джордж Буш у часе размовы шмат разоў вяртаўся да тэмы свабоды. Я пабачыў, што жаданьне Вашынгтону падтрымаць добрыя дачыненьні з Расеяй – гэта адна справа, і справа зразумелая, але падтрымка дэмакратычных пераменаў у краінах Усходняй Эўропы – гэта іншая рэч”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG