Хоць канцэрты, як кажуць, дармавыя, далёка ня ўсе задаволеныя імі. Так, на Радыё Свабода патэлефанаваў юнак з Горадні.
(Юнак: ) “Сьпевакі, якія ў нас выступалі, – ня тыя, чые прозьвішчы на афішах. Да прыкладу, з расейскіх там былі “Поющие гитары”. Яны сьпявалі песьні, калі мяне яшчэ на сьвеце не было. Я мяркую, што прыехалі артысты, на якіх хапіла грошай. Таксама там стаяць маладыя бээрэсэмаўцы, махаюць сьцягамі: “Скажыце нашаму прэзыдэнту “так”!.. Губэрнатары выступаюць. Расейскія сьпевакі таксама за гэта агітуюць”.
Прашу адказную за спэцпраект ОНТ Дар''ю Закіраву ўдакладніць, чым тлумачацца замены артыстаў, чаму падчас канцэртаў і ў Горадні, і ў Віцебску гучалі заклікі галасаваць за Лукашэнку?
(Закірава: ) “Паслухайце, іх было па 30 чалавек на канцэрце. Мне ўсіх называць? Я не магу сядзець і пералічваць вам!”
Па камэнтар зьвяртаюся да былога гітарыста менскіх рок-гуртоў, а цяпер вядомага палітыка Аляксандра Дабравольскага.
(Дабравольскі: ) “Я гэтую практыку ведаю. Разьлічваюцца зь імі, як яны называюць, “налам” – грашыма, што нідзе ня ўлічаныя. Гэта тыя музыкі, якія могуць аднолькава іграць на вясельлі і на пахаваньні. Такая ў іх і чалавечая годнасьць”.
Аляксандар Дабравольскі нагадаў пра існуючыя й цяпер забароны на канцэрты беларускіх выканаўцаў. Перадусім гэта тычыцца гурту "NeuroDubel". Цікаўлюся ў лідэра музыкаў Аляксандра Кулінковіча, ці пагодзіцца ён на прапанову альтэрнатыўнага Лукашэнку кандыдата паўдзельнічаць у канцэрце ў абарону дэмакратыі?
(Кулінковіч: ) “Безумоўна! На любых умовах пагадзіўся б удзельнічаць у такім канцэрце. Я – музыка і грамадзянін сваёй краіны. Я сам вырашаю дзе мне іграць, дзе – не”.
Дарэчы, прадусарскі цэнтар “VoliaMusic” плянуе выдаць у гэтым месяцы дыск “Песьні Свабоды”. Сярод найлепшых песень Беларусі – “Belarus Uber alles”.