Першымі ў менскім футбольным манэжы сустрэнуцца гішпанец Томі Рабрэда і найлепшы гулец тэніснай дружыны Беларусі Макс Мірны. Пасьля гэтага на корт выйдуць Уладзімер Валчкоў і лідэр гішпанцаў Давід Фэрэр.
У суботу, 11 лютага, адбудзецца парная гульня. А 12 лютага, у апошні дзень, адбудуцца дзьве гульні ў адзіночцы: Уладзімер Валчкоў – Томі Рабрэда і Давід Фэрэр – Макс Мірны.
Гішпанцы на гэты момант займаюць сярод мужчынскіх зборных другое месца ў сусьветным рэйтынгу. Яны двойчы станавіліся пераможцамі Кубка Дэвіса. І гэтым разам, паводле трэнэра гішпанцаў, нягледзячы на адсутнасьць маладой зоркі Рафаэля Надаля, яны настроеныя на перамогу.
Тым часам беларускія актывісты закідалі скрыню электроннай пошты Макса Мірнага лістамі з просьбай публічна выступіць супраць А.Лукашэнкі на гэтым турніры, надзеўшы майку з надпісам "Хватит!" і джынсавай стужкай.