Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр расейскага СПС прыедзе назіральнікам у Беларусь


Радыё Свабода Лідэр Саюзу правых сіл Расеі Мікіта Бялых заявіў сёньня, што паедзе на прэзыдэнцкія выбары ў Беларусь у якасьці назіральніка.

Бялых зьвярнуў увагу на тое, што нядаўна беларускі ўрад зацьвердзіў новы парадак высылкі з краіны замежных грамадзянаў. Істотна пашыраны сьпіс прычынаў, па якіх замежныя грамадзяне могуць быць дэпартаваныя з краіны. Паводле яго, напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі шмат назіральнікаў апынуцца ў становішчы “без пяці хвілінаў высланных”.

Але СПС гэта не палохае, – заяўляе Мікіта Бялых, які таксама паведаміў, што на наступным тыдні ў Маскве адбудзецца прэзэнтацыя праграмы кандыдата аб’яднанай апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG