Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальніка М.Аўтуховіча шукае міліцыя


Радыё Свабода, Горадня Сёньня ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч не зьявіўся на судовы працэс у Горадні, які меў пачацца ў Кастрычніцкім раённым судзе гораду. Міліцыянт, які павінен быў даставіць яго з Ваўкавыску, не знайшоў прадпрымальніка дома, дзе той меўся знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Наш карэспандэнт патэлефанаваў дахаты прадпрымальніку. “Няма яго, пайшоў з дому”, – ляканічна адказвае жонка прадпрымальніка Алена Аўтуховіч. Памочнік дзяжурнага Ваўкавыскага РАУС паведаміў не нашмат болей: на дадзены момант пошукамі спадара Аўтуховіча займаецца адмысловая група міліцыянтаў.

Нагадаем, Прадпрымальніка абвінавачваюць у тым, што ён ухіляўся ад выплаты падаткаў, што пацягнула страты для бюджэту ў асабліва буйным памеры. Мікалай Аўтуховіч праводзіў галадоўку пратэсту супраць свайго арышту на час сьледзтва спачатку ў гарадзенскай турме, потым у рэспубліканскім турэмным шпіталі, адкуль яго 28 сьнежня перавезьлі і Ваўкавыск і зьмясьцілі пад хатні арышт. За 74 дні галадоўкі ён страціў 38 кіляграмаў. Пасьля пераезду пад хатні арышт непадалёк ад дому прадпрымальніка пачаў весьці рэгулярнае дзяжурства міліцыянт.
XS
SM
MD
LG