Як на рэкамэндацыі Рады беларускай інтэлігенцыі адрэагавалі ў штабох Аляксандра Мілінкевіча і Аляксандра Казуліна? Учора Мілінкевіч сам прысутнічаў на паседжаньні і прыняў рэкамэндацыі “да ведама”. Аднак сёньня Аляксандар Бухвостаў, кіраўнік ініцыятыўнай групы Мілінкевіча, заявіў: ніякіх “сыходаў” ня будзе.
(Бухвостаў: ) “Ніякіх падобных прапановаў мы прымаць не зьбіраемся. У нас ёсьць адназначнае рашэньне: Мілінкевіч ідзе да канца, і ніякіх рашэньняў аб байкоце, аб зьняцьці не прымалася ні ў штабе, ні на Палітрадзе”.
(Карэспандэнт: ) “Іншымі словамі, рэкамэндацыі ўлічвацца ня будуць?”
(Бухвостаў: ) “Рэкамэндацыі могуць быць улічаныя ў выпадку новай палітычнай сытуацыі, калі будзе неабходнасьць правесьці нейкую дэманстрацыю. Але пакуль такой неабходнасьці няма, і Палітрада такія пытаньні наўрад ці бліжэйшым часам будзе разглядаць”.
А вось Аляксандар Казулін, які ў чарговай замежнай паездцы, пра парады інтэлігентаў яшчэ нічога ня ведае. Гаворыць сябра каманды Аляксей Кароль:
(Кароль: ) “Казуліна ў Беларусі няма, таму ён пра гэта і ня ведае. І, шчыра кажучы, я гэтага варыянту цяпер не абмяркоўваў бы, каб не даваць ніякіх намёкаў уладам да рэгістрацыі. Я і ўчора казаў: добра, што шмат варыянтаў гучала”.
Наступны сход Рады беларускай інтэлігенцыі мяркуецца правесьці 21 лютага, пасьля абвяшчэньня Цэнтравыбаркамам вынікаў рэгістрацыі кандыдатаў на выбарах прэзыдэнта Беларусі.
Кіраўнік Беларускага ПЭН-цэнтру Ўладзімер Някляеў лічыць аднак, што сыход з прэзыдэнцкай дыстанцыі — не адзіны сцэнар.
(Някляеў: ) “Можа быць сцэнар і іншы. Да канца ідуць і адзін, і другі. Паколькі юрыдычна Лукашэнка ня мае права браць удзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах, яго можна абвясьціць нелегітымным. А за таго, хто набярэ больш галасоў, змагацца як за легітымнага кіраўніка дзяржавы. Я больш упадабаў бы такі варыянт”.