Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Літаральна з першых дзён свайго прэзыдэнцтва Аляксандр Лукашэнка пачаў ствараць уласную ахову і дабіўся неблагіх вынікаў”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларускія газэты розных гадоў за 9 лютага.

“Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі выдала гэты Зварот брашурай і плякатам на расейскай і беларускай мовах. Брашура на беларускай мове выдана накладам 550 тысяч асобнікаў, на расейскай — 100 тысяч і плякаты на расейскай і беларускай мовах 25 тысяч асобнікаў кожны. Выданьні скіраваныя на выбарчыя ўчасткі, у дамы сацыяльнай культуры, клюбы, хаты-чытальні і шырока распаўсюджваюцца ў гарадах і вёсках Савецкай Беларусі”.

“Чырвоная змена”, 1956 год:

“Перадачы Мінскага тэлецэнтра выклікаюць вялікую цікавасць у жыхароў Барысава. Барысаўчане набываюць тэлевізары і дабіваюцца выразнага ізабражэння пры параўнальна невысокіх антэнах, у многіх выпадках — і без узмацняльных прыставак. Многа тэлевізараў набыта ў Барысаве для калектыўнага карыстання. Ініцыятыву ў гэтай справе праявіла раённая кантора сувязі, работнікі якой прагледзелі па тэлевізары, устаноўленым у чырвоным кутку, некалькі фільмаў”.

“Свабода”, 1996 год:

“Літаральна з першых дзён свайго прэзыдэнцтва Аляксандр Лукашэнка пачаў ствараць уласную ахову і дабіўся неблагіх вынікаў. Бадай, гэта адзіная сфера, дзе мы можам пахваліцца дасягненнямі. Прэзыдэнцкая служба бяспекі цяпер налічвае 1.800 чалавек, з іх каля 250 чалавек забяспечваюць ахову непасрэдна Лукашэнкі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG