Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтар гімну ЗША “Божа, блаславі Амэрыку!” родам з Талачына


Віталь Сямашка, Талачын, Віцебская вобласьць (фрагмэнт новай перадачы сэрыі “Палітычная геаграфія”)

У раённай газэце “Наша Талачыншчына” мясцовы краязнаўца Анатоль Шнэйдар нядаўна перадрукаваў інфармацыю пра ўсясьветна вядомага талачынца, пра якога, дарэчы, дагэтуль спрачаюцца дасьледчыкі. “Расейскі эмігрант Ірвін Бэрлін нарадзіўся ў Сібіры, у памежнай вёсцы Цюмень”, — гэта цытата паводле некаторых замежных даведнікаў. У Талачыне ягонае імя — белая пляма, як для ўладаў, так і мясцовых. Мне яго агучыў Мікалай Петрушэнка — апазыцыйны палітык Талачыншчыны, журналіст і краязнаўца.

(Петрушэнка: ) “У Талачыне нарадзіўся аўтар гімну ЗША “Божа, блаславі Амэрыку” — габрэй па нацыянальнасьці, Бэрлін. Гэта было яшчэ да рэвалюцыі, ён аўтар паўтары тысячы песень, жыў у Амэрыцы. Перад сьмерцю заснаваў фонд падтрымкі скаўтаў і зь яго фінансуюцца дзіцячыя праграмы з усяго сьвету — толькі ня ў нашым Талачыне! Але ў гэтым вінаватыя мы самі — абыякавасьць да гісторыі”.

Больш гл.

• "Ідэальны прадукт: "талачынец уладапаслухмяны...”
XS
SM
MD
LG