Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кашэрны габрэйскі хлеб выклікаў скандал у Магілёве


Радыё Свабода Фэдэрацыя габрэйскіх суполак СНД заклапочаная ростам настрою антысэмітызму, які, паводле яе сябраў, апошнім часам назіраецца ў публікацыях такіх выданьняў як “Вечерний Могилев” і “Могилевские ведомости”.

Паводле сябраў фэдэрацыі, размова ідзе пра тэндэнцыйныя артыкулы з заклікам “не купляць” кашэрны хлеб “Блюмінскі”. Гэты хлеб прыкладна цягам году вырабляецца адной з прыватных мясцовых пякарняў. У артыкулах цытуюцца лісты магілёўскіх чытачоў, якія абвінавачваюць пякарню ў тым, што з-за яе прадукцыі горад пераўтварыўся ў вялікую сіянісцкую арганізацыю.

Некаторыя чытачы нават перакананыя, што ў склад кашэрнага хлебу ўваходзіць кроў ахвярных жывёлаў, а таму патрабуюць, каб вытворчасьць пякарні была спыненая.

Сябры фэдэрацыі габрэйскіх суполак вельмі абураныя тым, што ніводнае з магілёўскіх выданьняў у гэтай сувязі не зьвярнулася па камэнтар да мясцовага рабіна ці ў магілёўскую габрэйскую суполку.

Тым часам, пякарні па вытворчасьці кашэрнага хлеба пасьпяхова працуюць у іншых гарадах Беларусі – Бабруйску, Гомелі. Характэрна, што хлеб “Блюмінскі” да спадобы як габрэям, так і не габрэям, вынікае з матэрыялу Інтэрнэт-рэсурсу "Federation of Jewish Communitites of CIS".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG