Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладафронтаўцы правялі акцыю салідарнасьці з паплечнікамі


Альгерд Невяроўскі, Менск Сёньня 13 сяброў незарэгістраванага “Маладога фронту” прыйшлі да Менскага сьледчага ізалятару, каб выказаць салідарнасьць з арыштаванымі сябрамі арганізацыі Артурам Фінькевічам і Зьмітром Касьпяровічам. Каля будынку ізалятару знаходзіліся супрацоўнікі міліцыі й АМОНу.

Маладафронтаўцы прынесьлі з сабою віншавальныя паштоўкі й торт з 21 сьвечкаю, каб перадаць Артуру Фінькевічу, якому сёньня спаўняецца 21 год. Прадстаўнікі адміністрацыі ізалятару адмовіліся прыняць торт, а паштоўкі параілі адаслаць Фінькевічу поштаю.

Пасьля гэтага маладафронтаўцы скіраваліся да прыпынку грамадзкага транспарту – іх суправаджалі людзі ў цывільным. Гэтыя людзі разам з удзельнікамі акцыі салідарнасьці селі ў маршрутны аўтобус. Праехаўшы прыпынак, людзі ў цывільным выскачылі з аўтобуса – адзін зь іх выхапіў у маладафронтаўцаў некалькі плякатаў з надпісаў “З днём нараджэньня, Артур”.

Артура Фінькевіча за намаляваньне графіці антыпрэзыдэнцкага зьместу вінавацяць у хуліганстве, Зьмітра Касьпяровіча падазраюць у зьнявазе дзяржаўных сымбаляў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG