У Філядэльфіі (штат Пэнсыльванія) мясцовая ісламская арганізацыя "Маджліс аш-Шура", якая аб’ядноўвае некалькі мячэцяў на паўночным усходзе ЗША, заклікала да поўнага байкоту філядэльфійскай газэты, калі выданьне публічна не прынясе прабачэньняў.
Ля будынку рэдакцыі адбыўся пікет, удзельнікі якога трымалі транспаранты з надпісамі "Свабода слова, але не безадказнага слова", "Іслам – гэта ня гвалт".
Галоўная рэдактарка Philadelphia Inquirer Аманда Бэнэт патлумачыла дэманстрантам, што газэта была абавязаная паінфармаваць сваіх чытачоў пра тое, што выклікала такую эмацыйную рэакцыю ў сьвеце.
А цяпер – падсумаваньне падзей апошніх дзён, зьвязаных з публікацыяй карыкатураў на прарока Мухамэда.
- У Кабуле адбыліся сутычкі паміж паліцыяй, сіламі НАТО і дэманстрантамі, якія імкнуліся прарвацца да дацкай амбасады.
- Сотні мусульман сабраліся ва аўторак ў філіпінскім горадзе Катабата, патрабуючы ад дацкіх уладаў пакараць рэдакцыю "Юландс постен"; якая першая надрукавала карыкатуры на прарока Мухамэда.
- Іран разарваў усе гандлёвыя стасункі з Даніяй.
- У Тэгеране дэманстранты атакавалі амбасады Даніі, Нарвэгіі і Аўстрыі, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе. - Нарвэгія запатрабавала ад Сірыі кампэнсацыі за падпал яе амбасады ў Дамаску ў пятніцу.
- Прэм’ер-міністры Турэччыны і Гішпаніі апублікавалі ў газэце “International Herald Tribune" артыкул, у якім выступілі з сумесным заклікам да ўзаемнай павагі і спакою.
- У Інданэзіі дэманстранты акружылі кансуляты Даніі і ЗША.
- У індыйскім Кашміры зачыненыя крамы і офісы фірмаў, гучаць заклікі да ўсеагульнага страйку ў зьвязку з публікацыяй карыкатураў.
- У супрацьстаяньні ўзялі ўдзел нават хакеры, якія атакавалі шэраг дацкіх сайтаў у інтэрнэце.
- Ахвярамі пратэстаў ўжо сталі як найменей пяць чалавек ў Аўганістане, і адзін ў Самалі.
- Тым часам прэм’ер-міністар Даніі Андэрс Фог Расмусэн назваў скандал вакол карыкатураў глябальным крызысам і заклікаў мусульманаў ўсяго сьвету ўстрымацца ад гвалту. Паводле кіраўніка дацкага ўраду многія краіны, у тым ліку і мусульманскія, выказваюць яму сваю падтрымку. Расмусэн абвінаваціў экстрэмістаў і фанатыкаў у выкарыстаньні крызіса ў сваіх мэтах.