У салігорскай міліцыі патлумачылі, што нічога незаконнага ў часе вобшуку не знайшлі:
(Міліцыянт: ) “Нашы ладзілі вобшук. У Менску ўзбуджаная крымінальная справа. Яны даслалі пастанову пра вобшук. Гэта выключна менская справа, таму ў нас тут нічога няма”.
Павал Батуеў фігуруе ў крымінальнай справе, узбуджанай супраць Зьмітра Касьпяровіча, якога вінавацяць у зрываньні дзяржаўнага сьцягу з будынку Менгарвыканкаму.
Зьміцер Касьпяровіч, Павал Батуеў а таксама Зьміцер Гаўрусік былі затрыманыя 17 студзеня. Зьміцер Касьпяровіч дагэтуль застаецца пад вартай як падазраваны ў злосным хуліганстве і зьнявазе дзяржаўных сымбаляў. Вось камэнтар Паўла Батуева:
(Батуеў: ) “Трошкі мне дзіўна, што вобшук ладзяць па справе “хуліганка”. Ня ведаю, што там можна знайсьці. Прычым у нас цяпер нявызначаны статус. Я толькі што зьвязваўся з нашым адвакатам. Нават ён ня ведае, у якім мы статусе цяпер: ці то падазраваныя, ці то сьведкі. Бо нас дапытвалі менавіта як сьведкаў. І калі мы сьведкі, то не зразумела, чаму ладзіцца вобшук”.
Акалічнасьці вобшуку Павал Батуеў ведае са словаў свайго бацькі:
(Батуеў: ) “Бацька сказаў, што чалавек, які рабіў вобшук, сказаў, што ён шукае ўлёткі, і рознага кшталту літаратуру. На жаль, мой бацька ня вельмі дасьведчаны ў юрыдычных пытаньнях. Ён не запатрабаваў ані копію пратакола вобшуку, ані копію санкцыі пракурора, ані прозьвішча пракурора, які ладзіў гэты вобшук”.
Павал Батуеў спадзяецца, што запыт у пракуратуру пра правамернасьць вобшуку дазволіць высьветліць у якім статусе ён фігуруе ў справе: падазраванага ці сьведкі.