Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Свабодным прафсаюзам зноў адмовілі


Радыё Свабода Адміністрацыя “Полацак-Шкловалакно” адмовілася падпісаць калектыўную дамову з заводзкай суполкай Свабоднага прафсаюзу.

На адкрытым акцыянэрным таварыстве “Полацак-Шкловалакно” адбыліся перамовы паміж адміністрацыяй і заводзкай суполкай Свабоднага прафсаюзу ў справе калектыўнай дамовы. Згоду на заключэньне дамовы дырэкцыя адкрытага акцыянэрнага таварыства дала 24 студзеня. Сёньня, аднак, прадстаўнікі дырэкцыі адмовіліся падпісаць дакумэнт.

Нагодай таму стала іхная нязгода зь першым пунктам, які сьведчыў, што дзеяньне дамовы распаўсюджваецца на ўсіх работнікаў заводу. Паводле старшыні суполкі Свабоднага прафсаюзу Віктара Стукава, пункт гэты быў цалкам сьпісаны з аналягічнай дамовы, заключанай з галіновым прафсаюзам, і дагэтуль ніякіх пярэчаньняў не выклікаў.

Адначасова адміністрацыя прапанавала Свабоднаму прафсаюзу далучыцца да згаданай дамовы. Пры гэтым трэба атрымаць дазвол галіновага прафсаюзу, а ён можа такога дазволу ня даць. Віктар Стукаў лічыць, што гэта парушае адзіныя сацыяльныя гарантыі працоўных.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG