Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ю.Беленькі: “Народнае галасаваньне” — цалкам законная ініцыятыва


Радыё Свабода На пытаньне слухача “Свабоды” сёньня адказвае сябра Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі.

(Уладзімер: ) “Пачуў у нядзелю, што ў Менску створана камісія для правядзеньня “народнага галасаваньня”. Але хто ўваходзіць у гэтую камісію? Спадары Папкоў, Беленькі й іншыя? Напрыклад, я ведаю, што яны даўно змагаюцца за незалежнасьць Беларусі. Але ўзьнікае пытаньне: хто іх выбіраў? На падставе якога заканадаўства? І як будзе дзейнічаць гэтая камісія для правядзеньня народнага галасаваньня? Як тэхнічна ажыцьцявіць такія праекты ў нашых умовах?”

Адказвае сябра Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ, адзін з ініцыятараў “народнага галасаваньня” Юрась Беленькі:

(Беленькі: ) “Працэдура “народнага галасаваньня” — яна цалкам знаходзіцца ў рэчышчы дзейнага заканадаўства: і Канстытуцыі, і Выбарчага кодэксу. Людзі, якія хацелі б увайсьці ў незалежную грамадзкую камісію, якая цяпер ствараецца, трэба такім людзям яднацца. І мы заклікаем, каб такія людзі выяўлялі сябе, каб яны далучаліся. Бо трэба будзе зьбіраць бюлетэні, трэба будзе вырашаць нейкія арганізацыйныя пытаньні, тэхнічная працэдура — гэта пытаньне другога парадку. Галоўнае, каб ужо на гэтым этапе людзі далучыліся да працы ў разьмеркаваньні выбарчых участкаў, інфармаваньні выбаршчыкаў аб іхных правах, аб дзейным заканадаўстве, як паводзіцца ў пэўных сытуацыях. Пакуль гаворка вядзецца вось пра гэты, вельмі важны этап, якога нельга прамінуць. А ўжо наступны этап — гэта, канечне, непасрэдна дні галасаваньня, каб сябры камісіяў свае абавязкі пачалі выконваць на выбарчых участках”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG