“Сялянская ніва”, 1926 год:
“Працэс вядомага беларускага дзеяча кс. В.Гадлеўскага, пробашча ў Жодзішках, назначаны ў Віленскім акружным судзе на 1 сакавіка (марца) г.г. Як ведама, кс. В.Гадлеўскі сваей працай і стойкасьцю ў абароне правоў беларускага сярмяжніка цешыцца вялікім паважаньнем народу каталіцкага і нават праваслаўнага насяленьня бліжэйшых і далейшых ваколіц. Але гэта было да неўспадобы паном, а такжа яўнай і тайнай паліцыі; яны пісалі даносы і пратаколы, двойчы давялі да арышту кс. Г. і ўрэшце да працэсу. Вінавацяць кс. Г. па 129 і 130 стацьцях К.К. Бараніць будуць два найлепшыя варшаўскія адвакаты, паслы Сойму Аўгуст Смароўскі (Клюб Працы) і др. Г.Лібэрман (Клюб ППС)”.
“Знамя юности”, 1986 год:
“Самая маладая ў Магілёве рэстарацыя “Янтра” атрымала статус безалькагольнай. Пабудаваная ў новым жылым мікрараёне, далёка ад ажыўленых вуліцаў і шляхоў, яна, тым ня менш, здабыла вялікую папулярнасьць у гараджанаў. Пра гэта сьведчыць і запоўненая за паўтара месяца кніга скаргаў і прапановаў, у якой адны падзякі… Змаганьне з п’янствам — гэта ня толькі клопат працаўнікоў грамадзкага харчаваньня. Невялікі, дружны калектыў “Янтры” ў няроўных эканамічных умовах са сваімі калегамі вядзе, проста скажам, мужны наступ на гэты перажытак мінулага”.
“Советская Белоруссия”, 1996 год:
“Крадзяжы, якія ахапілі прамысловыя прадпрыемствы, змушаюць іх кіраўніцтва прыдумляць нечуваныя сродкі барацьбы зь “несунамі”. На прахадных некаторых магілёўскіх заводаў рабочых абшукваюць з дапамогай мінашукальнікаў — шукаюць дэталі з мэталу. А на ліфтабудаўнічым пайшлі яшчэ далей і зьбіраюцца паставіць на выхадзе… вагі. Трэба думаць, на чарзе — рэнтгенаўскія прылады”.