Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вышэйшы гаспадарчы суд разглядае скаргу Мікалая Аўтуховіча


Радыё Свабода Сёньня Вышэйшы гаспадарчы суд мае разгледзець апэляцыйную скаргу ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, які знаходзіцца дома пад хатнім арыштам.

11 лістапада 2005 году, калі прадпрымальнік 28-ы дзень праводзіў галадоўку ў сьледчым ізалятары гарадзенскай турмы, абласны гаспадарчы суд пакінуў правамоцным ранейшае рашэньне — аб спагнаньні зь Мікалая Аўтуховіча 12 мільёнаў рублёў зямельнага падатку. Апэляцыйную скаргу ад імя прадпрымальніка ў абласны гаспадарчы суд падаваў (па даручэньні) юрыст Андрэй Кухцюк.

Ваўкавыская падатковая інспэкцыя вырашыла, што Мікалай Аўтуховіч самачынна заняў зямлю побач са сваім офісам і жылым домам. З гэтай прычыны за 2004 год яму налічылі падатак за зямлю ў дзесяць разоў большы за звычайны — 14 мільёнаў рублёў, зь якіх 2 мільёны прадпрымальнік пасьпеў заплаціць.

На 9 лютага прызначаны пачатак працэсу над Аўтуховічам – яго вінавацяць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў, што мела вынікам асабліва вялікія страты для бюджэту. На час сьледзтва прадпрымальніка пасадзілі за краты, і ён 74 дні галадаў у арышце, дамагаючыся, каб яму зьмянілі меру стрыманьня. За час галадоўкі Аўтуховіч страціў 38 кіляграмаў. Працэс будзе праходзіць у Горадні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG