Мірэк Тода асьвятляў для сваёй газэты прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне 2004 году і зьбіраўся наведаць Беларусь для асьвятленьня прэзыдэнцкай кампаніі.
Спадар Тода зазначыў, што ў Беларусь ён ехаў ня першы раз – летась у кастрычніку прысутнічаў у Менску на Кангрэсе дэмакратычных сіл, меў прыватную візу. У анкеце, якую тады падаваў у амбасаду, ён пісаў, што зьяўляецца журналістам газэты “Смэ”. З такой жа просьбай зьвярнуўся гэтым разам.
(Тода: ) “Так, я зьбіраўся на выбары ад пачатку. Беларуская амбасада дае два віды візаў – бізнэс і прыватную. І паколькі я не зьяўляюся бізнэсоўцам, я журналіст, то й папрасіў прыватную візу, і кансулят ня меў ніякіх прэтэнзій да мяне”.
Беларускі консул ў Браціславе Антаніна Струнеўская патлумачыла Радыё Свабода, чаму славацкаму журналісту было адмоўлена ў выдачы візы:
(Струнеўская: ) “Ён па прыватнай візе хацеў займацца прафэсійнай дзейнасьцю, ехаў на запрашэньне, канечне, назіраць за выбарамі. Але яму ў візе адмоўлена!”
Спадарыня Струнеўская паведаміла, што спадар Тода як журналіст павінен быў спачатку атрымаць акрэдытацыю ў МЗС Беларусі. Консул Струнеўская кажа, што гатовая зноў разгледзець дакумэнты на выдачу візы спадару Тоду, калі той атрымае акрэдытацыю.
(Струнеўская: ) “Калі ў мяне будзе з МЗС дазвол на ягоную акрэдытацыю, я яму выдам візу – якія праблемы?”
Спадар Тода кажа, што паспрабуе яшчэ раз падаць дакумэнты на атрыманьне беларускай візы, але ня верыць у посьпех:
(Тода: ) “Спадарыня консул мне спачатку казала, што ня будзе ніякіх праблем з тымі візамі, але цяпер яны зьявіліся, а да таго часу яна нічога мне не казала пра акрэдытацыю, таму я гляджу на гэта досыць скептычна”.
Спадар Тода не выключае, што цяперашнія праблемы ўзьніклі пасьля ягоных апошніх артыкулаў на беларускую тэму. У прыватнасьці, пра тое, што беларуская амбасада нядаўна адмовіла ў выдачы візаў прадстаўнікам славацкіх няўрадавых арганізацыяў.