Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На зьбіральніка подпісаў за Мілінкевіча заведзена крымінальная справа


Радыё Свабода Супраць Івана Крука ў Астраўцы ўзбуджана крымінальная справа. Яго абвінавачваюць па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь у аказаньні супраціву работнікам міліцыі.

У пастанове сьледчага Аляксандра Баркоўскага гаворыцца, што падчас канфіскацыі кампутара ў кватэры Івана Крука ён наўмысна сарваў пагон у аднаго зь міліцыянтаў, а таксама адпіхваў яго і нават прычыніў лёгкія цялесныя пашкоджаньні.

Нагадаю, што ператрус у кватэры Івана Крука, зборшчыка подпісаў за А.Мілінкевіча, адбыўся ў сувязі з тым, што міліцыя падазрае ягонага сына, які вучыцца ў 10-й клясе, у крадзяжы грошай у пэнсіянэркі.

Ніякіх улік міліцыянты ў кватэры супраць сына не знайшлі, але іх зацікавіў кампутар, 15 бюлетэняў Кангрэсу дэмакратычных сілаў, некалькі экзэмпляраў мясцовага бюлетэня “Інфарматар”.

Кампутар Іван Крук забраць ня даў – падчас вобшуку ён скінуў яго са стала на падлогу і разьбіў.

Іван Крук сьцьвярджае, што ўсё гэта бачылі суседзі і панятыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG