Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольга Іпатава: Я болей не падтрымліваю А.Казуліна


Радыё Свабода Рэдакцыя Радыё Свабода атрымала ліст ад пісьменьніцы Вольгі Іпатавай, у якім яна заяўляе, што больш не падтрымлівае Аляксандра Казуліна.

(Іпатава: ) "У перадачы Радыё Свабода “Праскі акцэнт” ад 31 студзеня двойчы падкрэсьлівалася, што я – у коле людзей "вакол Казуліна". Хачу ў сувязі з гэтым удакладніць сваю пазыцыю.

Я сапраўды больш за год таму падпісала, сярод іншых, зварот да народу Беларусі грамадзкага аб''яднаньня, якое ўзначаліў Аляксандар Казулін. Але ў ягоную каманду ці партыю, тым болей з часоў ягонага кандыдацтва, я не ўваходзіла і не ўваходжу.

У час Кангрэсу дэмакратычных сілаў я галасавала за Мілінкевіча і цалкам падтрымліваю ягоную плятформу, а таксама вылучэньне адзінага кандыдата.

Але пры ўсім тым я не стала б абвяргаць словы, што прагучалі ў “Праскім акцэнце”( у рэшце рэшт, А.Казулін заяўляе пра сябе як пра дэмакрата), каб не ягоныя апошнія заявы, у прыватнасьці, пра тое, што нам не падыходзяць "прозападные революции" і што Лукашэнка павінен застацца "станоўчым героем".

Я лічу, што сумленных людзей ужо ў працэсе вылучэньня дэмакратычных кандыдатаў загналі ў такія абцугі, што адзіным сродкам дамагацца праўды будуць менавіта вулічныя акцыі. А што тычыць станоўчага героя – то няхай гэта застаецца на сумленьні асабіста спадара Казуліна".

Гл. таксама • Выпуск перадачы "Праскі акцэнт" 31 студзеня: Ці зьявілася ў Беларусі альтэрнатыва Аляксандру Лукашэнку – дыскусія з удзелам В.Акудовіча, У.Някляева і С.Алексіевіч
XS
SM
MD
LG