На мінулым тыдні краіну накрыла хваляй сходаў па абраньні ўдзельнікаў трэцяга Ўсебеларускага народнага сходу, паведамляе “Белгазета”. На апэратыўцы мэр Менску Міхаіл Паўлаў папярэдзіў, што “сярод удзельнікаў не павінна быць выпадковых людзей”. Мабыць, таму сходы па вылучэньні дэлегатаў паўсюль былі так добра падрыхтаваныя, а сьпісы так шчыльна адфільтраваныя, што рэзалюцыі і ўсе прапанаваныя кандыдатуры былі прынятыя аднагалосна.
“Абраньне сяброў участковых камісіяў засакрэцілі”, – піша “Ганцавіцкі час”. З 27 да 31 студзеня журналісты газэты па некалькі разоў тэлефанавалі ў райвыканкам і хадзілі туды, каб даведацца пра дакладны час паседжаньня, але кіраўніцтва правяло яго за зачыненымі дзьвярыма. Якім чынам за 30 хвілін можна было разгледзець больш за 250 заяваў і пратаколаў аб вылучэньні прадстаўнікоў, можна толькі здагадвацца, падагульняе ганцавіцкі тыднёвік.
У Вялейцы завяршаецца пабудова басэйну, паведамляе маладэчанская “Рэгіянальная газета”. Пачалося яго будаўніцтва ў 1990 годзе, потым аб’ект на 15 гадоў “замарозілі”. А цяпер, у 20-градусныя маразы, на аб’екце “басэйн” абвешчаны аўрал: на дзьве зьмены працуе 300 рабочых. Загадана пасьпець дабудаваць басэйн да прэзыдэнцкіх выбараў.
У пік маразоў маладэчанскія выратавальнікі не далі замерзнуць ва ўласным доме двум інвалідам, у якіх выйшла са строю ацяпляльная сыстэма. Супрацоўнікі МНС бясплатна адрамантавалі ацяпленьне. Расказвае журналіст Сяргей Зянько:
(Занько: ) “Яна перанесла інсульт, а ён інвалід-сардэчнік. І грэліся яны толькі ў невялічкай кухні ад газавай пліты. Пазванілі 01. Выратавальнікі як бы не абавязаныя рабіць рамонт ацяпленьня. І грошай, дарэчы, за гэта не ўзялі. Адмовіліся нават папіць чаю, пагрэліся ля печкі, селі ў машыну і паехалі”.
"Шэдэўр архiтэктуры позняга барока" – касьцёл Сьвятой Тройцы ў вёсцы Волчын Камянецкага раёну – пяць гадоў таму быў уключаны ў дзяржаўны рэестар гістарычна-культурных каштоўнасьцяў як помнік першай катэгорыі, але на яго рэстаўрацыю афіцыйныя ўлады сродкаў не даюць. Больш за тысячу грамадзянаў падпісаліся пад зваротам перадаць помнік ва ўласнасьць Каталіцкага касьцёлу Беларусі, які здольны адрэстаўраваць і захаваць гэты ўнікальны помнік, піша “Брестская газета”.