(Бандарук: ) “Усясьветная арганізацыя здароўя не рэкамэндуе ніякіх абмежаваньняў на падарожжы ў рэгіёны сьвету, дзе быў выяўлены вірус птушынага грыпу”, заявіў прадстаўнік Арганізацыі Дык Томпсан. Экспэрты лічаць, што вірус Г5Н1 застаецца ў асноўным бактэрыяй жывёльнай хваробы.
Дагэтуль на птушыны грып захварэлі 160 чалавек, і ўсе яны без выключэньня мелі непасрэдны кантакт з хворымі птушкамі. Няма патрэбы адмаўляцца ад спажываньня гатаванага альбо печанага мяса свойскіх птушак, ні ад вараных яек, бо тэрмічная апрацоўка забівае вірус. Трэба проста пазьбягаць кантакту з птушынымі фэрмамі, рынкамі і рэстаранамі, дзе на месцы забіваюць птушкі і гатуюць стравы зь іх.
Нельга спажываць прадукты зь няпэўных крыніцаў і абавязкова трэба дбаць пра гігіену. Калі захаваць самыя асноўныя сродкі бясьпекі, няма патрэбы адмаўляцца ад прыемных вакацыяў ў гатэлях Пэкіну, Ханою ці Стамбулу, кажуць экспэрты.
Тым ня меней, некаторыя краіны, у прыватнасьці, Расея, засьцерагаюць сваіх грамадзянаў ад падарожжаў у Турцыю. Іншыя краіны і турагенцтвы проста папярэджваюць аб патэнцыйнай небясьпецы і інфармуюць аб сродках бясьпекі. А што рэкамэндуюць у Беларусі тым, хто зьбіраецца ў замежную паездку? Гэтае пытаньне высьвятляла наша карэспандэнтка".
(Карэспандэнтка: ) “У беларускіх турыстычных фірмаў няма адзінага падыходу да кліентаў, якія хочуць паехаць у краіны, дзе сустракаюцца выпадкі птушынага грыпу. Кампанія “Алатан-тур” кожнаму кліенту, які хоча зьдзейсьніць вандроўку ў такую краіну, выдае адмысловую памятку: там ёсьць інфармацыя пра тое, што такое птушыны грып і як трэба паводзіць сябе, каб на яго не захварэць. Разам з тым прадстаўнікі кампаніі даводзяць, што адзінкавыя выпадкі захворваньняў не зьяўляюцца падставай для адмовы ад вандроўкі.
У кампаніі “Сакуб-холідэй” паведамляюць, што цяпер кліенты ў небясьпечныя рэгіёны ўвогуле ня езьдзяць, таму клапаціцца пра памяткі не выпадае. А кампанія “Альфа-тур” прыняла рашэньне: увогуле не адпраўляць кліентаў у Турцыю ды асобныя азіяцкія краіны. Менавіта там у турыстаў ёсьць рызыка заразіцца птушыным грыпам”.
Атрымліваецца, што некаторыя краіны і турагенцтвы проста на ўсялякі выпадак не рэкамэндуюць ехаць у краіны, дзе існуе хаця б мінімальная небясьпека захворваньня. "Людзі баяцца, і я разумею гэта", кажа Ліні Голітлі зь міжнароднага аддзяленьня нью-ёрскага шпіталю, "але рызыка заразіцца птушыным грыпам у такім выпадку ня большая, чым калі перайсьці вуліцу ў вялікім горадзе".