Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Газэту "Хімік" выключылі з падпіснога ліста


Радыё Свабода З падпіснога ліста выключная яшчэ адна газэта– наваполацкае выданьне “Хімік”. Аб гэтым заявіла газэце кіраўніцтва наваполацкага гарадзкога і раённага аддзяленьняў паштовай сувязі.

Як паведаміў галоўны рэдактар “Хіміка” Сяргей Балай, у наступным тыдні пошта апошні раз распаўсюдзіць выданьне. “Пасьля гэтага мы маем намер дастаўляць нашае выданьне падпісчыкам самастойна”, сказаў Сяргей Балай.

У пачатку гэтага году ад супрацоўніцтва з “Хімікам” адмовіўся “Віцебскаблсаюздрук”. Газэта “Хімік” была заснаваная ў 1967 годзе, выходзіла два разы ў тыдзень накладам 3 200 асобнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG