Лінкі ўнівэрсальнага доступу

5 лютага ў Беларусі ўступае ў сілу новы закон аб замежніках


Радыё Свабода Паводле закону “Аб прававым становішчы замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства”, кожны замежнік, які плянуе пражыць у Беларусі больш як месяц, павінен дэкляраваць наяўнасьць у сябе фінансавых сродкаў у памеры 25 базавых велічыняў, гэта значыць 325 даляраў.

Намесьнік начальніка аддзелу грамадзянства і міграцыі МУС Аляксей Бягун паведаміў, што на дадзены момант “забаронены альбо непажаданы ўезд на тэрыторыю Беларусі для 40,5 тысячаў замежнікаў, большасьць зь якіх, паводле Бягуна, дапусьціла нейкія злачынствы альбо правапарушэньні на тэрыторыі Беларусі. Таксама сп. Бягун паведаміў, што цяпер "удакладняецца сьпіс асобаў, якія ня маюць права выезду за мяжу".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG