Маскоўскія аматары драматычнага мастацтва мелі рэдкі шанец 28 і 29 студзеня пазнаёміцца з трыма пастаноўкамі беларускага “Свабоднага тэатру”. Крытыкі назвалі гэты дэбют у маскоўскім Цэнтры Мэерхольда пасьпяховым. Аднак ў Беларусі “Свабодны тэатар” працуе ў паўпадпольных умовах, кажа заснавальнік праекту драматург Мікалай Халезін.
(Халезін: ) “Каб прыйсьці да нас на спэктакаль, трэба пазваніць па спэцыяльным тэлефоне, але спачатку знайсьці нумар гэтага тэлефону. Вас запішуць. Вы прыедзеце далёка не ў цэнтар гораду ў месца, дзе вас распазнаюць. Запіс у нас на шмат спэктаклей наперад, і ў залю трапіць практычна немагчыма”.
“Свабодны тэатар” быў заснаваны ў сакавіку 2005 году двума драматургамі – Мікалаем Халезіным і ягонай жонкай Натальляй Калядой. За некалькі месяцаў яны атрымалі для пастаноўкі больш за 230 п''есаў з розных краінаў сьвету. Хутка адбудзецца прэм’ера спэктаклю па п''есе брытанскага драматурга Сары Кейн "Псыхоз 4.48" пра дэпрэсію і суіцыд.
Мікалай Халезін кажа пра праблемы з памяшканьнем для пастановак, паколькі многія клюбы адмаўляюцца прадастаўляць “Свабоднаму тэатру” свае пляцоўкі. Часта даводзіцца выступаць на прыватных кватэрах. Гэты праект ужо падтрымалі брытанскі драматург Том Стопард, амэрыканскі драматург Артур Копіт і былы чэскі прэзыдэнт і драматург Вацлаў Гавэл.
“Свабоды тэатар” пакуль мае толькі тры п''есы ў сваім рэпэртуары. Сярод іх “Тэхніка дыханьня ў беспаветранай прасторы” расейскага драматурга Натальлі Мошынай пра гісторыю хворай на рак дзяўчынкі і п''еса “Мы. Самаідэнтыфікацыя”, дзе дзеяньне адбываецца на будаўніцтве Нацыянальнай бібліятэкі ў Менску.
(Халезін: ) “І акторы, і рэжысэры, і мы, заснавальнікі, ня лічым сябе палітычным тэатрам. Палітычны тэатар нецікавы. Тое, што мы разыходзімся ў эстэтычнай пазыцыі і поглядах на свабоду творчасьці з уладамі, не дазваляе журналістам ці грамадзтву гаварыць, што гэта – палітычны тэатар. Не, мы не дэкляруем ніякіх палітычных ідэй, мы дэкляруем толькі творчасьць і маральнасьць тых людзей, якія займаюцца тэатрам”.
Нягледзячы на ціск і перашкоды ва ўмовах дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі, “Свабодны тэатар” ставіць ультрасучасныя й іскрамётныя спэктаклі.
(Халезін: ) "Яшчэ не адзін дыктатар ня стаў жыць вечна. Кожны з нас зойме сваё месца ў гісторыі. Ён зойме адно месца, а мы іншае".