Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто з прэтэндэнтаў працягвае ўдзел у прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі?


Радыё Свабода Удзел у прэзыдэнцкай гонцы працягваюць чатыры прэтэндэнты — Сяргей Гайдукевіч, Аляксандар Казулін, Аляксандар Лукашэнка і Аляксандар Мілінкевіч. Але ці ведаюць выбарцы прозьвішчы гэтых прэтэндэнтаў? Гэтае пытаньне людзям на менскіх вуліцах задаваў наш карэспандэнт.

(Карэспандэнт: ) “Скажыце, ці ведаеце вы прэтэндэнтаў, якія працягваюць удзельнічаць у прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі?”

(Спадар: ) “Ведаю. Дзеючы прэзыдэнт, Мілінкевіч і яшчэ два”.

(Спадарыня: ) “ Ведаю толькі аднаго Лукашэнку”.

(Спадар: ) “Я далёкі ад усяго гэтага. Мала інфармацыі і мала часу”.

(Спадарыня: ) “Чатыры чалавекі – Мілінкевіч, Гайдукевіч, Казулін і Лукашэнка”.

(Пэнсіянэрка: ) “Ведаю Мілінкевіча. Прыйшла газэта “Народная воля” і там чытала пра Кангрэс дэмакратычных сілаў. Я – за!”

(Спадар: ) “Ведаю – Лукашэнка, Казулін, Гайдукевіч, Мілінкевіч. Тое, што там ёсьць у падземных пераходах, дзе зьбіраюць подпісы інфармацыі недастаткова. Па тэлебачаньні і ў газэтах таксама мала інфармацыі”.

(Спадарыня: ) “Лукашэнка, Гайдукевіч”.

(Спадар: ) “Некаторых ведаю. Магу нават сказаць за каго буду галасаваць – за Казуліна. Чалавек адукаваны, былы рэктар. Палітыка асаблівай ролі ня грае. Ён мне падабаецца проста як чалавек”.

(Спадар: ) “Мілінкевіч, Казулін, Лукашэнка, а чацьвертага ня памятаю. У нас дзяржманаполія ў сфэры мэдыяў. Я, напрыклад, нікога ня бачыў. Толькі на фатаздымках”.

(Спадар: ) “Так, ведаю. Мілінкевіч, Казулін, Лукашэнка і здаецца ўсё”.

(Спадарыня: ) “Я ведаю, што іх чацьвёра засталося, а прозьвішчы ня ведаю”.

(Спадарыня: ) “Я ведаю аднаго зь іх, і думаю аднаго дастаткова”.

(Пэнсіянэр: ) “Усіх ведаю. Ведаю, што паважаны Пазьняк заявіў. Пры гэтай выбарчай сыстэме немагчыма падаваць сьпісы і падстаўляць людзей. А так усіх ведаю – Мілінкевіч, Казулін, Гайдукевіч ну і гэты – "самы галоўны"”.

Гэткія былі адказы жыхароў Менску на пытаньне Радыё Свабода: ці ведаеце вы, хто з прэтэндэнтаў працягвае ўдзельнічаць у прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG